А.А. Босак
НАРОДНЫ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
ВЕРХНЯЯСЕЛЬДСКАЙ ГАВОРКІ
Верхняясельдская гаворка, якая адносіцца да сярэднебрэсцкіх заходнепалескіх гаворак, распаўсюджана ў цэнтры і на ўсходзе Пружанскага раёна, у паўночна-заходняй і часткова цэнтральнай (на поўдзень ад г. Бярозы) частках Бярозаўскага раёна Беларусі. Да гэтага тыпу адносяцца таксама традыцыйная гаворка г. Лунінца Брэсцкай вобласці, а таксама гаворкі некаторых сёл, размешчаных на ўсход ад г. Нарава ў Падляшскім ваяводстве Польшчы [1-5].
За аснову народнага фразеалагічнага слоўніка верхняясельдскай гаворкі ўзяты фразеалагізмы, запісаныя аўтарам у вёсках Смаляніца і Піняны Пружанскага раёна. Пры перакладзе на беларускую літаратурную мову асобных фразеалагізмаў былі выкарыстаны адпаведныя фразеалагічныя слоўнікі [6, 7].
БІЦІ БІНДЗІКІ. Нічога не рабіць (лынды біць). А шо зарэ Юра робіт? – Ніц, біндзікі б'е.
БОЛЬШ ЯК НІЦ. Вельмі мала, нязначна. Ты согоні за цэлы дэнь зробіў больш як ніц.
БЫ ЖАБУ З'ЕЎ. Выглядаць неяк нязвыкла, маўкліва (як мыла з'еўшы). Шо ты моўчыш, бы жабу з'еў?
БЫ НА ЗАРВАНСКОЙ ГУЛІЦЫ. У беспарадку. У тэбэ, Ганна, у хаці бы на зарванской гуліцы.
БЫ НА ЗАЎТРЭЙ. Рабіць што-небудзь вельмі марудна. Ты нешо збіраешса ў школу бы на заўтрэй.
БЫ ТЭЛЯ. Нясмелы, сарамлівы. Ну і чого ты моўчыш бы тэля?
ВОЎК ТЭБЭ ЗНАЕ (ВОЎК ЁГО ЗНАЕ). Не ведаю, не маю ўяўлення (чуць не чуў і бачыць не бачыў). Ты нэ бачыў, куды Якім поехаў? – Воўк ёго знае.
ВЭРОЎКОЮ ХЛЕБ РЭЗАЦІ. Пра некультурнага, адсталага чалавека ці людзей (аборай хлеб кроіць). У вашом сэле ешы хлеб вэроўкою рэжут.
ГОВОРЫТ, ШО СЛІНА ГУБІ ПРЫНЭСЭ. Гаварыць абы-што (рабой кабыле сон расказваць). Твой кум говорыт заўшэ, шо сліна губі прынэсэ.
89 👁