Старонка 29
◀ / 386 ▶
ЧЫН ЧЫНАРОМ. Вельмі добра. Мы прыехалі дохаты чын чынаром, на машыні. ШАРЫКІ ЗА РОЛІКІ ЗАСКОЧЫЛІ. Пра страту магчымасці разумна разважаць. Мото ў цебе шарыкі за ролікі заскочылі, шчо ты не бачыш куды йдзеш. ШЧЭРЫЦЬ ЗУБЫ. Смяяцца, рагатаць. Люцкіе дзеці ўжэ даўно на полі, а воны ўсе тут зубы шчэраць. ШЫЦЬ-БЕЛІЦЬ – УЗАЎТРА ВЕЛІКДЗЕНЬ. Работы многа, а часу мала. – От тобе роботы з гетым весельём! – Не кажы, шыць-беліць – узаўтра Велікдзень, коб хоць успець усе зробіць. ШЫЮ НАМЫЛІЦЬ. Насварыцца. От мне маці ўчора шыю намыліла за тэ, шчо позно прышла. ЯК БАЧ. Хутка. Прыходзь до мене, я тобе плацье як бач пошыю. ЯК ЗАЎЯЗАЦЬ. Вельмі поўна. А грэчкі ўжэ ж усыпала ў торбу як заўязаць. ЯК МАЕ БЫЦЬ. Як павінна быць. А мне мой малы от помагае! Як мене не мае ўдома, то ўжэ ўсе як мае быць по хозяйству поробіць. ЯК НОЧ, ТАК ДЗЕНЬ. Усё роўна. Ему як ноч, так дзень, нап'ецца да спіць, а ці е ў хаці грошы, ці нема – его не інцерэсуе. ЯК ПЕНЬКА НІ ОДЗЕВАЙ – ЯК БЫЎ ПЕНЬКОМ, ТАК ПЕНЬКОМ І ОСТАНЕЦЦА. Пра бесталковага чалавека. Ой, дочэнька, не ў гэтом шчасьце. Поба на Чувашку: багата, і одзета у усём імпортном, але ж як пенька ні одзевай – як быў пеньком, так пеньком і останецца. ЯК ШОЎКОВЫ. Пра паслухмянага чалавека. Я твого мужыка так выдрысіровала б, шчо вон у мене як шоўковы стаў бы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 386 ▶