Старонка 28
◀ / 386 ▶
У ЗЛО ЎВЕСЬЦІ. Раззлаваць каго-небудзь. От мы цепер Бобіча ў зло ўвелі, думалі, шчо позабівае нас своею ўказкаю. Мы й не хоцелі його зліць, але ж сам напросіўса. УЗЯЦЦА ЗАГРУДКІ. Задзірацца, даходзіць да сутычкі. А воны слово за слово, да як узяліса загрудкі, то коб хлопцы не пыдоспелі, то там добра бойка была б. У КАРМАНАХ ВЕЦЁР СВІШЧЭ. Пра адсутнасць грошай. Я б тобе позычыла, але ж у самое ў карманах вецёр свішчэ, коб хоць хваціло до получкі. У ОДЗІН МІГ. Вельмі хутка. Шчоб ты мне у одзін міг сено згроб, бо онь хмара вышла. Шчэ дождж пойдзе. УСТАЎЛЯЦЬ СВОЕ П'ЯЦЬ КОПЕЁК. Умешвацца ў чужыя справы. Вы, цётко, луччэй помоўчалі б, як нічого не понімаеце, а то везьдзе свое п'яць копеек уставіце. ХОЦЬ БЫ ХНЫ. Усё роўна. Дзіця ўсе аж горыць, а ёму хоць бы хны, седзіць собе спокойно, газеты почытвае. ХОЦЬ ВЫКРУЧВАЙ. Вельмі мокры. А моя ж Наташа попала пыд дождж, да прышла дохаты, хоць ты ее выкручвай. ХОЦЬ ГАЦЬ ГАЦІ. Вельмі многа. У мене гетого бобу было хоць гаць гаці, але ж пороздавала людзям, то зара коб хоць собе хваціло посадзіць. ХОЦЬ КОСОЮ КОСІ. Вельмі многа. Тым годом у лесі грыбоў было хоць косою косі. ХОЦЬ СТОЙ, ХОЦЬ ПАДАЙ. Пра штосьці недарэчнае. Мой Сергей як зробіць шчо, то хоць стой, хоць падай! Гето ж узяў да покрасіўса у рыжы цвет. ХОЦЬ ТРАВА НЕ РОСЦІ. Усё роўна. Дзіця хворэ, а ёй хоць трава не росці, собралас да на базар поехала. ХОЧ НЕ ХОЧ. Вымушаны. Хоч не хоч, а робі, бо сем'ю корміць трэба. ЧОРТ НОГІ ЗЛАМНЕ. Пра непарадак. У гетой хаці чорт ногі зламне, ніколі не найдзеш шэ, шчо трэба. ЧОРТ НОСІЦЬ. Бадзяцца невядома дзе. І дзе цебе чорт носіў цэлы дзень, я ўжэ думала шчо й ночоваць не прыдзеш. ЧОРТОВЭ КОДЛО. Пра нягоднікаў. От, чортовэ кодло, я ж сказала вам седзець ціхо, а вы шчо робіце. ЧУЦЬ ШЧО. Як толькі штосьці здарыцца. Да гледзі ж, чуць шчо — то прыезджай до нас. ЧУЧАЛО ГОРОХОВЭ. Пра неахайнага чалавека. Маці то маці, ну а дочка — то неке чучало гороховэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶