Старонка 27
◀ / 386 ▶
СОРОКІ ЎХОПЯЦЬ. Пра чалавека, які вельмі доўга ўмываецца. Ходзі скорэй, хваціць ужэ ўмываласа, а то сорокі ўхопяць. СПАЦЬ І БАЧЫЦЬ. Марыць пра штосьці. А Палагейка спіць і бачыць, шчо ее Колік брыгадзіром будзе. СПОКОН ВЕКОЎ. Спрадвечна. Гетой дуб спокон векоў тут стойіць, нашчо ёго зрубваць, хай росце. СТАЯЦЬ НА ГОЛОВЕ. Паводзіць сябе непаслухмяна. Думаеце, раз бацька нема, то ўжэ й на голове стояць можна? Пожджэце, хай но вон прыедзе, то быстро ўспокойіцеса! СТРОЙІЦЬ З СЕБЕ ЧОРТ ЗНАЕ ШЧО. Вельмі ганарыцца. У том годзі Сашо поступіў у інсцітут, то ўжэ стройіць з себе чорт знае шчо. СТУКНУТЫ МЕШКОМ З-ЗА ВУГЛА. Прыдуркаваты. Гетой Васіль точно мешком з-за вугла стукнуты. Ці ж нормальны чоловек побіў бы так свою жонку? СУНУЦЬ НОСА. Умешвацца ў што-небудзь. Гетой Уркель зроду ўсуне свого носа, куды не трэба. СУШЫЦЬ ДОСКІ. Чакаць блізкай смерці. Ну ўсё, бабо, сушэце доскі. Раз Ганулька ўмерла, то й вам не доўго ждаць осталоса. Вона там без вас і тыжджэнь не выдзержыць. СУШЫЦЬ ЗУБЫ. Смяяцца. А шчо воны ў нідзелю робяць? Соберуцца да цэлы дзень зубы сушаць – от і ўся йіх робота. СЦЯЎШЫ ЗУБЫ. Цярпліва, праз сілу. А шчо ты ёму зробіш? Вон ужэ такім ўрэдным і останецца. Онь учора, дзед ёго лупіць папругою, а вон моўчыць сцяўшы зубы, дажэ й не заплакаў. СЯК-ТАК. З цяжкасцю. Мы свою бульбу сяк-так кончылі ўжэ копаць, але ж ішчэ бабіну трэба кончыць. ТАРАБАНІЦЬ НАД ВУХОМ. Балбатаць. Эйбо, не тарабань мне тут над вухом, да йдзі лучч мацеры поможы. ТЛУМІЦЬ ГОЛОВУ. Дакучаць камусьці. Вы мне своею чытаніною ўжэ голову затлумілі. Ідзеце лучч на вуліцы пограйце. ТРЭБА, БЫ СОБАЦЦЫ П'ЯТАЯ НОГА. Зусім не патрэбна. Трэба ёму той матацыкел, бы собаццы п'ятая нога, але ж купіў. ТУМАКОЎ НАДАВАЦЬ. Пабіць кагосьці. Не знаю шчо й робіці, зяць дочцэ такіх тумакоў надаваў, шчо чуць у больніцу не положылі. ТЫМ ЧАСОМ. Неўзабаве. Тым часом прыбегае Міхель да кажэ, шчо праўда шчо Жар прыехаў. У ВОЧЫ. Адкрыта. Ты ёго не слухай, бо ж вон зроду ў вочы однэ кажэ, а за вочы зусем друге.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 386 ▶