Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
цвёрдага [п] у спалучэнні з Ц] у слове пятніца (,гд'атніца), вымаўленне слова ездзіць якj 3 p "ziif' (гэта асаблівасць занатавана намі раней i ў Слонімскім раёне). Дадзеныя з'явы, несумненна, з'яуляюцца лексічна абмежаванымі i ўжываюцца ў асобных лексемах ці групах слоў. 3 занатаваных намі найболыд істотных дыялектных марфалагічных i сінтаксічных рыс прыгадаем наступныя: 1. Форма назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на мяккі i зацвярдзелы з канчаткам [е] (шлюбэ, валэ, быке, бацъкё). 2. Форма назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў жаночага роду тылу дзяуке. 3. Пераважнае ўжыванне архаічнай формы назоўніка дзіця з асновай на [т] дзіця - дзіцяці. Часам (в. Васілевічы) адзначаецца форма дзіцёнак., але, як бачна па кантэксце, хутчэй як дэмінутыўны адпаведнік. Там жа (в. Васілевічы) намі засведчаны i варыянт дзіцё. 4. Наяўнасць [л'] пасля губнога зычнага асновы ў асабовых формах дзеясловаў 1-га спражэння (пасыт 'y). 5. Ненаціскны канчатак -аць у формах дзеясловаў 2-га спражэння (прых'одз 'ацъ). 6. Паралельнае ўжыванне зваротных дзеясловаў з часціцай -ся i яе цвёрдай разнавіднасцю -са (апошняя форма характэрна для гаворак поўдня Беларусі i якраз наваколля Гродна): паздароўкаўса, забрауса, астауся. 7. Канструкцыі з родным склонам адпаведна вінавальнага: пытае бацькі. Па-другое, дадзеныя гаворкі належаць да так званага заходнезанальнага тыпу. У іх структуры побач з дыялектнымі выяўляецца цэлая група асаблівасцей (пераважна на лексічным i фанетычным узроўнях), што з'явіліся ў працэсе ўзаемадзеяння з суседняй польскай мовай. Адпаведныя рысы, у адрозненне ад дыялектных, не адносяцца да ліку асноваўтваральных. Болынасць з іх узнікла тут ва ўмовах беларуска-польскага білінгвізму i, часткова, у выніку надцыялектнага ўплыву польскай мовы (мова касцёла, школы). Гэта словы ровэр, велькі, ecm, польскамоўныя назвы святаў (Вельканоц, Вігілія, Зелёны Свёнткі i інш.), яўна інтэрферэнтныя па сваіх вытоках лексемы i формы тыпу валён, календаваць, пражагнаць, модляцца, тадэ). Не выключана, што ў працэсе кантактавання з польскай мовай узнікла i такая мясцовая фанетычная з'ява, як вымаўленне пачатковага [з] на месцы [с] у шэрагу слоў: забрауса, загл'асныя. Аднак дадзенае пытанне патрабуе янхчэ вывучэння. Усе з прыгаданых асаблівасцей, відавочна, маюць маўленчую прыроду. Некаторыя з іх, аднак, здолелі стаць фактам мовы, элементамі адпаведнага занальнага моўнага комплексу (напрыклад: велькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гдатніца, загласныя, зява, зявы, зявіліся, зяуляюцца, прыходз
5 👁
 ◀  / 386  ▶