ест, тыка ~ з польскага тылъко). Гншыя ж працягваюць выступаць толькі на ўзроўні маўлення (параўн. адначасовае выкарыстанне толькі ў адным сказе злучнікаў ці i чы, паралельнае ўжыванне форм недзеля i нядзеля, седзеу i сядзеў). Даследаваныя намі гаворкі знаходзяцца, акрамя таго, i на перыферыі паўночна-заходняй дыялектнай зоны. Тут, у прыватнасщ, адзначаюцца такія паўночна-заходнія занальныя асаблівасці, як няўстойлівасць ва ўжьгоанні пачатковага i пратэтычнага [г] (гэта побач з эта, захаванне складанай формы прошлага часу з дзеясловам быцъ у ролі звязкі i дзеепрыслоўем на -шы, -ўшы (але апошнія, па нашых назіраннях, сустракаюцца тут толькі спарадычна; адпаведную форму мы пачулі толькі аднойчы ў маўленні жыхаркі в. Селіванаўцы Клары Уладзіславаўны Габрукевіч (былі разышоўшыся). Нарэшце, гаворкі названых вёсак уваходзяць яшчэ i ў склад цэшральнай зоны беларускай дыялектнай мовы. Цэнтральная зона найболып актыўна пачала фарміравацца у 20-30 гг. XX ст. у выніку пэўных кансалідацыйных працэсаў, якія мелі месца на той час унутры самой беларускай нацыі, што выявілася ў імкненні з боку прадстаўнікоў розных этнадыялектных груповак да яднання на аснове адзінай агульнанацыянальнай нормы. Сярод занатаваных намі цэнтральна-занальных моўных асаблівасецей -- моцнае недысімілятыўнае аканне, ужыванне назоўнікаў жаночага роду множнага ліку ў родным склоне з канчаткамі - ау(~яу), незалежна ад характару асновы (дружкаў), форма дзіцё. У дадзеных гаворках адзначаюцца i з'явы рускамоўнага паходжання якія узніклі ў выніку татальнага наддыялектнага ўплыву рускай мовы на мясцовыя гаворкі па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта пераважна рысы лексічнага характару (вторнік, жэншчына, такжэ, дзіствіцельна, вапшчэ, шчытаецца) i інш. У мове ітрадстаўнікоў старэйшага пакалення адпаведныя ўтварэнні сустракаюцца значна радзей. У маўленні прадстаўнікоў сярэдняга пакалення, асабліва тых, хто мае сярэднюю спецыяльную ці вышэйшую адукацыю (як, напрыклад Габрукевіч Анна Яхімаўна), да таго ж можна пачуць заштампаваныя выразы тыпу в частнасці, в цечэніе, факцічаскі. Трэба сказаць, аднак, што ў цэлым тут захоўваецца фанетычны лад i граматычная будова традыцыйнай для дадзенага рэгіёна беларускай гаворкі. Што тычыцца гаворкі жыхароў в. Асочнікі, то разам з рысамі беларускімі (напрыклад, аканнем) тут выразна выяўляюцца польскамоўныя рысы (оканне). Наогул, часам складваецца ўражанне, што гэта хутчэй польская па сваёй аснове гаворка. Узоры гаворкі
Дадатковыя словы
зявы
4 👁