Як мальія былі ў хаванкі бавіліся, ў пікера надта гулялі, a зімой крутуху рабілі. За гумном нашым, як на пасяку ісці, был сажалка. Тут тэш быў такі ручаёк невялічкі, такая далінка. Увосені наліе дождж, замёрзне. А лёд празрачны, ну свёціцца. Відалася, ж рыбка тамака плавае. Такая вада чыстая. Ну i нгго тады. Прадзюбаім дзюрку, устаўляем кол, тады калясо ад колаў. I да гэтага каляса такую доўгую палку хлапцы прывяжаць, i да гэтай палкі на канцы - санкі. На гэтыя санкі хто сядая, а тады ў гэта калясо не'вялічкую палку [устаўляеш] i круціш. Санкі, знаіш, ж да балыной палкі прывязаныя, ЯКІ круг даюць! Так, божа, ж раскруцяць, ж звалішся! Гэля Балюковая так во круцшася, ж звалілася ў нейкую груду, ой, ж модна была над брывом рассёкшы. Кроў пайпша. У яе, мусі, i цяпер яшчэ знак ёсь. Перш Баяры была бальшая вёска. Hi такая балыная, алі большая, ж цяпёр. I хутары бьші. Во за Броняй быў хутар Зузанкаў. А тады ішчэ далей быў хутар - Цылінкі баба жыла. Вінцэнтова. Як ісці ў Павёрбы, жыў Монта. Тады так во правей, такая Каслуся была адна. Бабка жыла на хутары. Тады ішчэ там за ей Мацёйкавы жылі. У іх многа дзяцёй было, мусі сем. Ну, тады во Коўзаны былі на хутары. А за Коўзанам, праз равок, там, дзе яблыні, Свідовічыха жыла. Тады дзе ішчэ? Ад Коўзана - Базючкі, пагурачак такі астаўшыся. Там як склёп быўшы - яма. Ну, тады во Банэдыкавыя былі на хутары. Ну i ў вёсцы. Тут во, ж Субаткёвічыхі сад, две хаты былі. Напрэціў Лявона - адна, другая - туды далей, ж сад. У Субаткёвічыхі хаце Людвікі жылі. Дзяцёй ні мёлі. Яны жылі калісьці - мама казала - у Рыге. Яна такая інтэлігёнтная баба была. Ну i тады Юзюк нёж падлёз да іх, i ў адньім канцьі пасяліўся жыць. А тады памярла гэта Людвічыха, ён i забраў гэту хату, прадаў - a Субаткёвічы адкупілі - а сам паёхаў у Вільню жыць. Хатка была во тут, ж Сабіны гарод канчаіцца. Толысі на другую старану. Як Фылюмы поля - туды во хатка была. Ну i за Равакамі ў клянах была хата нашага дзёда Балтуна. (Лаўрэцкая Тарэса Паўлаўна, 1944 гм
Дадатковыя словы
вінцэнтбва, крўціш, невялічкую
3 👁