Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Тады судзілі, дзесяць лет турмы. Сядзёў у Старай Вілёйцы. Турма тады была там. Ну i сказалі, што будуць высылаць. Прыйшоў такі цялятнік, абабіты доскамі. Па сходках спусцілі іх, ідуць, ідуць, i пасядалі на замлю ўсе. А тады ж такая жара была, так жа ж цёпла было! I пасядалі, памлеўшы. А Божа, якія страшныя! Прыляцёў нейкі адтулъ. Закрычаў: Што нам трупоў даяцё; нам жа нада на мёйсца загнаць! Ой, тады выперлі нёйкай баланды цэбар i па булцы хлёба сталі даваць. Збялёўшыя! Дванаццаць было радоў па чатыры чалавёкі, я рады палічыла. Канвойныя стаяць чагьіры. Я пашла да канвойных, каторыя пільнююць. А што вы хочаце, дзёвачка - маладая была, эта ж ні цяпёр. - Тут, - кажу, - судзоны ёсць мой брат i высылают» яго ў конслагер. А што вы знаеце? Так после ж суду можна знаць. Ну, харашо. А вы ці узнаеце яго. Ідзіце абыдзіце памалу, Толькі не ўглядайцеся, нічога не падымайце. I толькі тады, як пагоняць у вагон, пагрузяць, тады пад акно можна падысді будзя. Я абышла раз, друг! раз. Адольфу адразу пазнала. Глянуў ён на мяне, глянуў, i паказаў, што i нашы ёсць. Разам яны прьшёзеныя бьші. Я ішчэ раз абышла - не. Друп раз ~ пазнала яго. О Божа, дзётачка мілая! Гбрача было, параздзяваліся. А блізка некая хатка, студня. Я пашла да канвойнага. Кажу: Я, можа, прынясу - пазволіця — вядзёрка вадьі, надта піць хочаць. А ці дадуць вядзёрка? Hi дадуць. Я куплю. Маю дзёньгі. Дастаю, грошы паказую. Прынясла адно вядро, тады другая пад акно. А Божа мой, як яны пілі! А што ж падаць можна было? Сухары, што ж падасі! Салу ні можна падаваць, жьіру ні можна. Hi курэння, нічога ж ні можна было. Калісьці пісьмы пасылалі - ні дайшлі. A потым прыслаў: «Да сьвіданьня. Жывіце багата, а мне - лёд i хата». А там лес рубілі, такі грубы. На лыжах. А калі звалісься - у снег утапілі, ніхто ні ратуя. Як уваліцда - i ўсё. (Явароўская Браніслава Антонаўна, 1916 г.н.). Тут боляй палякаў жыло. Нашы татка толька быў рускі. Адна толькі хата была руская. Дык помню, як Гарасім тут быў, i ксёнц па калядзё хадзіў, дык ён ні заводзіў ксяндза - што рускія. А тады, я ні знаю, як там было так, што татка ці да каго да хворага вазіў - з ксяндзом пагаварыў. Такі быў, звалі Кавалісам. Myci літовец быў. A тыды хадзіў па калядзё, так гэты Гарасім ні зайшоў, а ён адзін зайшоў. Hy зайшоў, так тут мама давай яго частаваць. Яна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзя, бўдуць, бўлцы, пагрўзяць, прынясў, рўская
7 👁
 ◀  / 386  ▶