У межах паўночна-заходняй дыялектнай зоны бытуе найменне бурное (ЛАБНГ, к. 231). Падобная назва фіксуецца таксама ў гаворках на паўднёвым усходзе i ўсходзе Полынчы -- bumus (MAGP, 12, 564). Этымалагічныя даследаванні паказалі, нгго першапачаткова лексема бурнус мела значэнне «доўгая i шырокая накідка з кашуром, без рукаваў, якое насілі арабы» (DOROSZEWSKI, 1, 733, ДАЛЬ, 1, 143). Змены ў семантыцы слова, верагодна, адбыліся ў сувязі ca з'яуленнем новага тыпу адзення. Шырокаму ж распаўсюджанню дадзенай намінаціі паслужылі новыя тэндэнцыі моды, калі ў мужчынскім гардэробе з'явіўся вельмі папулярны сярод розных слаёў насельніцгва тып доўгага шырокага паліто, жое мела назву бурнус (КИРЕЕВА, 146). Верагодна, з польскай літаратурнай мовы яно прыйшло ў народныя беларускія гаворкі, дзе i было засвоена ў жасці абазначэння адзення тыпу світа". Заходнезанальным па распаўсюджанню з'яўляецца назва бурка (ЛАБНГ, к. 232). Сустракаецца яно i ў гаворках у цэнтры i на паўночным захадзе Полынчы (MAGP, 12, 564). Лічыцца, што назва прышла з Pyci (DOROSZEWSKI, 1, 731). Як паказваюць нашы назіранні, найменне вядома ў рускай мове, але ў значэнні «адзенне з даматканага сукна» мае зусім невялікі арэал распаўсюджання - наўгародскае бурка (ДАРЯ, к. 32). Больш шырока гэта назва выкарыстоўвалася ў жасці абазначэння войлачнага валянага авечага круглага плашча або безрукавай епанчы для вершніка (ДАЛЬ, 1, 143). Верагодна, лексема бурка распаўсюдзілася на захад з усходу ў значэнні "акрыцце без рукаваў", пра што сведчаць наступныя дадзеныя: burka oponcza' у 17 ст. (BRŬCKNER), burka - від доўгага шіашча з кашуром, зробленага з грубай тканіны; раней: верхняе мужчынскае акрыцце без рукавоў" (DOROSZEWSKI, 1, 731). Назва, магчыма, паходзідь ад колеру тканіны i, відавочна, запазычана з усходніх моў, параўн. манг. buruj цёмны', тур., перс, bur rudawym' (BRŬCKNER). Не выключала, нгго ў гэтым выпадку, ж i ў папярэднім, змена семантыкі слова адбылася ca з'яўленнем новаго тыпу адзення. Такім чынам, тэрмін бурка быў перанесены на новую рэалію "верхняе мужчынскае адзенне" i ў такім значэнні быў засвоены народнымі гаворкамі. У жасці абазначэння адзення тыпу світа" ў беларускіх народных гаворках адзначана некалькі фіксацый назвы жупан - жупіца - Пружанскі раён, шушпан - Іўеўскі раён, жупаніна - Гомельскі раён, жупан Шчучынскі раён (ЛАБНГ, к. 229). Лексема zupan распаўсюджана на паўночным захадзе i ўсходзе Полынчы (MAGP, 12, 564), а таксама зафіксавана на Смаленшчыне (ДАРЯ, к. 34). На думку этымолагаў, назва жупан была запазычана з польскай мовы i праз пасрэднідтва беларускай трапіла ў рускую (ЭСРЯ, 11, 298). Выклікае цікавасць найменне шушпан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўрка, зявіўся, зяуленнем, зяўленнем, зяўляецца
22 👁