Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
агульнаславянскага паходжання світка, світа (параўн. руск. свита,, укр. свита, свитка, славен, sr/ta, с/х світа, польск. świta). Верагодна, з'яўленне лексемы світка звязана з працэсамі словаўтварэння ў самой беларускай мове. Па той жа мадэлі ўтвораны i некаторыя іншыя назвы традыцыйнага адзення: параўн. - курта - куртка, сак - сачак, сярмяга — сярмяжка, хуста - хустка. Разам з тым, побач ca спрадвечнымі дыялектнымі назвамі вышейназванага тыпу вопраткі можна назіраць паралельнае франтальнае або спарадычнае ўжыванне лексем з занальным характарам распаўсюджання, з'яўленне якіх абумоўлена ў першую чаріу культурна-моўнымі кантактамі. Гэта назвы армяк, бурное, бурка, жупан, якія абазначаюць вышейназваны тып адзення, якія, верагодна, распаўсюдзіліся ў беларускай дыялектнай мове ў розны час i, відавочна, з розных напрамкаў -- усходняй i заходняй памежных тэрыторый. Назва армяк (ярмяк, ірмяк) засведчана ў межах усходняй дыялектной зоны беларускай мовы (ЛАБНГ, к. 231). Як паказваюць этымалагічныя дадзеныя, гэта назва з'явілася ў рускай мове шляхам запазычання з татарскай у 16-ым стагоддзі, i паходзіць ад назвы тканіны, з якой шылі гэты від адзення - "армянина - кипорная ткань, веролюжьей шерсти, выделываемае большей частью татарами, армяк - крестьянский кафтан, сшитый из армячины" (ЭСРЯ, 1,146; ДАЛЬ, 1,23). Існуе меркаванне, што дадзеная намінацыя была прынесена на тэрыторыю Беларусі рускімі стараабрадцамі (МАЛЧАНАВА, 64). На наш погляд, гэты факт меў толькі некаторы ўплыў на распаўсюджанне дадзенага наймення на терыторыі беларускіх народных гаворак. Як сведчаць матэрыялы "Диалектологического атласа русского языка", на тэрыторыі рускіх народных гаворак лексема з такім жа значэннем мае шырокае распаўсюджанне: Калінінскі, Яраслаўскі, Кастрамскі раёны армяк.; Вялікалукскі раён армячок; Вялікалукскі, Смаленскі, Калужскі, Бранскі раёны йрмяк.; Смаленскі, Бранскі раёны ьрмяк\ Бранскі раён ырмяк; Вялікалукскі, Смаленскі, Калужскі раёны ирмяк (ДАРЯ, к. 32). Відавочна, што распаўсюджанне вышэйпералічаных лексем стварае адзіны арэал, частка якога знаходзідца на тэрыторыі беларускіх народных гаворак. Такім жа чынам можна інтэрпрэтаваць i з'яўленне на тэрыторыі беларускіх народных гаворак назвы чухмёнъ, якая займае невялікі арэал на ўсходзе Беларусі — вузкая палоса гаворак уздоўж мяжы з Расіяй ў Магілёўскай i Гомельскай абласцях (ЛАБНГ, к. 232). У гаворках Pacii найменне сустракаецца шырока: Смаленскі раён чухмёнъ, Бранскі раён чукмёнъ, чахмёнъ чакмёнъ, Ліпецкі раён чихмёнъ, Курск! раён тикмёнъ, Калужскі раён чакмёнъ, чикмёнь, Арлоўскі, Курскі, Ліпецкі раёны щикмёнъ (ДАРЯ, к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

srіta, армячбк, верблюжьей, зявілася, зяўленне, сіх
7 👁
 ◀  / 386  ▶