Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
H.B. Сівіцкая НАЗВЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА ВЕРХНЯГА АДЗЕННЯ Ў БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГАВОРКАХ Назвы традыцыйнага верхняга адзення прадстаўляюць сабой адзін з надзвычай шырокіх i ў асноўным старажытных лексічных пластоў. Як паказваюць этнаграфічныя даследаванні, беларускае традыцыйнае адзенне, як жаночае, так i мужчынскае, мае менш варыянтаў, чым рускае i ўкраінскае, паколькі беларусы этнаграфічна больш аднастайныя (ВЭС, 794). Што ж тьгчыцца найменняў беларускага традыцыйнага адзення, то яны прадстаўлены даволі вялікай колькасцю назваў, што ў першую чаргу можна патлумачыць упльгоам розных экстралінгві стычных фактараў, такіх, як, напрыклад, культурныя ўзаемадзеянні розных, перш за ўсё суседніх, народаў. Таксама немалую ролю ў фарміраванні назваў прадметаў адзення адыграла запазычанне некаторых рэалій, што абумовіла з'яўленне некаторых новых намінацый, якія маглі з часам распаўсюдзіцца i на іншыя, падобныя, тыпы адзення. На сённяшні дзень большасць прадметаў традыцыйнага народнага адзення перайшлі ў разрад этнаграфічных рэліктаў. Адпаведна іх назвы прадстаўляюць сабой дастаткова ўстойлівы лексічны пласт, вьюучэнне якога дае магчымасць разглядаць лексіку гэтай групы ў тым ліку ў кантэксце міжмоўных i міжэтнічных узаемадзеянняў i ўзаемаўплываў у розныя гістарычныя перыяды, а таксама дазваляе зрабіць некаторыя высновы аб працэсе i сродках фарміравання назваў прадметаў традыцыйнага народнага адзення. Мы разгледзім назвы прадметаў адзення, якія, на наш погляд, а таксама па этнаграфічны дадзены, з'яўляюцца аднымі з найбольш архаічных — гэта назвы адзення тылу світа". Як паказваюць карты "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" (том 4. Побыт), у межах беларускай дыялектнай мовы шырока распаўсюджаны разнастайныя найменні верхняга мужчынскага i жаночага адзення тыну «світа», якая выраблялася з даматканага сукна i была вельмі папулярнай на тэрыторыі Беларусі (ЛАБНГ, к. 229). Характэрнай асаблівасцю дадзенага тылу адзення i яе несумненна архаічнай рысай з'яўляецца практычна поўная адсутнасць раздзялення па гендэрнай прыкмеце (тут маецца на ўвазе характар крою), што, відавочна, стала прычынай адсутнасці падобнай дыферэнцыяцыі i ў назвах, якія існуюць у беларускіх народных гаворках. Асноўныя найменні гэтага тыпу адзення, распаўсюджаныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, прадстаўлены лексемамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, зяўляецца, зяўляюцца
5 👁
 ◀  / 386  ▶