Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
адзнак гукавой інтэрферэнцыі рускамоўнай сістэмы. Падагульняючы, зазначым. Сістэматызацыя маўленчага матэрыялу ў выглядзе вялікага корпуса спантанных, тэматычна незададзеных тэкстаў, паказала. У пачатку 90-х гадоў асноўным сродкам вусных моўных зносін у тыповых i пашыраных у сельскай мясцовасці маўленчых сітуацыях у іх найбольш прадстаўнічых сферах камунікацыі выступала традьіцыйная мясцовая гаворка. Яна была характэрна для маўленчай дзейнасці розных па складзе СВГ мясцовага насельніцгва. Прынамсі, на дыялектную сістэму моўных сродкаў, за выключэннем III СВГ i часткова V, арыентаваліся тутэйшыя насельнікі ў сямейна-побытавай у C.l, C.2 i пераважная болыпасць з іх у сацыяльна-вытворчай сферах у C.l, C.2. I толькі ў галіне грамадскапалітычных дачыненняў размаўлялі па-мясцоваму члены II СВГ. Рэдка, акрамя П мікрасоцыуму, выкарыстоўвалі дыялектныя сродкі маўлення прадстаўнікі СВГ у даследуемых сферах у С.З. Гэта якраз такія тыпы сітуацый зносін, пры якіх сацыяльныя адзнакі камунікантаў былі адрознымі. Такім чынам, высветлится: сацыяльны статус гаворачага служыць падставай для карэляцыі моўных паводзін i адпаведна змены — наколькі гэта дазваляе зрабідь лінгвістычная кампетэнцыя — сістэмы моўнай арыентацыі суразмоўцам з больш нізкай сацыяльнай атрыбутацыяй. Сумуючы атрыманыя вынікі з боку камунікатыўнай эфектыўнасці дыялектнамоўнай сістэмы, можна лічыць: традыцыйная мясцовая гаворка i, шырэй, дыялект, выконваюць на сённяшні час пакуль што пануючую ролю ў сістэме рознасітуацыйных моўных зносін, літаратурныя моўныя ідыёмы ж сродкі вуснай спантаннай камунікацыі саступаюць ёй. Гэтым атрыманыя вьюады фактычна не пярэчаць i не адрозніваюцца ад назіранняў i звестак папярэдніх сацыялінгвістычных публікацый. Яны ў многім пацвярджаюць іх. 3 другога боку, у адносінах да інвентару дыялектнай моўнай сістэмы выявілася: абаіуленая ў выглядзе КД сістэма фанетычных дыялектных сродкаў характарызуецца іх дыстрыбуцыяй па асобных СВГ. Апошняе якраз i сведчыць аб пэўнай залежнасці тыпу маўлення ад характару сацыяльнавытворчай дзейнасці мясцовага насельніцгва. Чым бліжэй іх заняткі да мясцовых традыцый гаспадарання, тым паўней рэалізуецца комплекс моўных асаблівасцей мясцовай гаворкі. Сталася, па-другое, відавочным: колькасны склад фанетычных сродкаў маўлення дыялектнамоўных СВГ вызначаецца некаторай рэдукаванасцю ў параўнанні з іх абагуленым комплексам. У максімальна поўным інвентары дыялектны КД прадстаўлены ў маўленні П СВГ. У іншых мікрасоцыумах асобныя тыпова дыялектныя моўныя асаблівасці не выступаюць. Прынамсі; не рэалізуецца ў маўленні спалучэнне мяккіх зычных /нс'/ у кансанантным ланцугу /нск'/ ж: конск'і, дабранск'і, не вымаўляецца цвёрды зычны /л/ у словах тыпу салца, прыдсідац'элша, не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабранскі, конскі, прыдсідацэлша, ілі, інскі, інсі
3 👁
 ◀  / 386  ▶