ўжываедца спалучэнне зычных гукаў /шн/ у лексемах рознага часу запазычання з рускай мовы, накшталт солнЧшны, бал'нЧшны, уборашнайа, абмежавана выступае цвёрды кансанант /м/ у складзе флексіі -амі ў розных скланяльных часцінах мовы ў творным склоне множнага ліку: рукамы, нашымы, зчарн'элымы; у сістэме вакалізму: наоіул не фіксуецца галосны гук /a/ у становішчы пасля папярэдняга зычнага /п/ у словах з марфемным прэфіксам пера-, тыпу парайэхау, парайшбу, не вымаўляецца фінальны ненаціскны гук /а/ у дзеяслоўных формах 1-ай асобы множнага ліку цяперашняога i будучага простага часу, прыкладу пбидама дамбу, йак здз'элайіма. Усё гэта ў сукупнасці паказвала: у сацыяльна-маўленчай дзейнасці пераважнай болынасці дыялектных СВГ мае месца тэндэнцыя да уніфікацыі сродкаў вымаўлення. Як вынік яе ў значнай частцы размоўных сітуацый нівеліруюцца сацыяльныя характарыстыкі дыялектнамоўных носьбітаў i змяншаецца колькасць супрацьпастаўленых сфер камунікацыі. Адначасова з гэтым устаноўлена: інтэгральнай рысай усіх дыялектнамоўных камунікантаў застаецца захаванне ў вымаўленні пераважнай болыпасці характэрных асаблівасцей рэгіянальнай дыялектнай сістэмы. Прынамсі, маюць месца: недысімілятыўнае аканне i дысімілятыўнае яканне, звонкія зычныя ў розным фанетычным становішчы ў слове, падоўжаныя зычныя ў інтэрвакальным становішчы ў адпаведнасці з гістарычным спалучэннем падобнага зычнага з настуішым /й/, дзеканне i цеканне, у тым ліку i ў іншамоўных словах, пратэтычны /в/ перад націскнымі /о/, /у/ у пачатковым становішчы ў складзе, краепалатальныя /ц'/, /дз7, /cV, /з'/ перад наступнымі мяккімі зычнымі i шэраг інш. Акрамя таго, ацэньваючы корпус асаблівасцей дыялектнай сістэмы па яго складу, нельга не адзначыць i такую адметную акалічнасць. Выяўлены стан дыялектнай сістэмы ў адносінах яе да іншых сістэм лакальнай мадэлі даследаванага моўнага кантынуума вызначаецца не сыходжаннем дыглосных моўных сістэм, мясцовай гаворкі i надыянальнай літаратурнай мовы. Факты сведчаць: абазначылася іх дывергенцыя. Безумоўна, гэта, так бы мовіць, пачатак працэсу. На сённяшні час ён найболып уяўны па выніках тут, у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі, бо найперш на дадзенай яе частцы ён меў, пра што гаварылася, адпаведны культурна-гістарычна падмурак. Але найбольш спрыяльнай для падтрымкі зазначанай з'явы аказалася моўная сітуацыя на працягу апошняга паўстагоддзя. Спецыфіка яе вызначалася ў функцыянальнай прыярытэтнасці рускай мовы ў параўнанні з нацыянальнай літарагурнай. Ды i характар цяперашняй моўнай сітуацыі садзейнічае толькі паглыбленню акрэсленай тэндэнцыі. Некалькі адрозныя адносіны паміж літаратурнай беларускай мовай i яе дыялектнай формай маюць месца пакуль што на захадзе рэспублікі. Аднак, як вядома зараз, i тут дынаміку развіцця
Дадатковыя словы
балнчшны, здзэлайіма, зчарнэлымы, зявы, парайшбў, пбйдама, уббрашнайа, іaі, іcv, іаі, іві, ідз, ізі, ійі, іоі, іпі, іуі, іці, ішні
9 👁