Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
дзеясловаў у 1-ай асобе множнага ліку {стан'іма, пдидз'эма), націскны галосны /э/ у адпаведнасці з /ы(і)/ у прыметніках у назоўным склоне множнага ліку (даўг'эйа, залатэйа), a таксама некаторыя інш. Акрамя гукавых асаблівасцей дыялектнамоўнай прыналежнасці, тут адзінкава выступаюдь таксама фанетычныя рысы, дыягііастычныя ў беларускім літаратурным i рускамоўным блоках КД. Колькасць першых — нязначная. Але найперш гэта i ёсць спецыфічнае сведчанне прафесійных заняткаў падгрупы — яны настаўнікі мясцовай беларускамоўнай па статуту школы. Рускамоўныя адметнасці пераважна тыя ж, што i ў папярэдненазваных СВГ або іх падгрупах. Вымаўленчыя арыенціры VI СВГ трупы залежаць галоўным чынам ад тыпу C. Прынамсі, засведчана: дыялектныя фанетычныя асаблівасці выступаюць у сямейна-побытавай сферы ў C.l i C.2. Але рэалізуюцца яны ў спалучэнні з адметнасцямі мясцовага рускамоўнага вымаўлення. Заўважым пры гэтым, у вымаўленні мужчынскай часткі трупы колькасць фанетычных адзінак рускамоўнага узусу пераважае ў параўнанні з вымаўленнем яе жаночай часткі. Моўныя паводзіны VII СВГ у адносінах яе да дыялектных сродкаў маўлення вызначае арыентацыя на іх у наступных С. Так, падгрупа a ва ўсіх тыпах маўленчых сітуацый абраных сфер камунікацыі, ужывае пераважна моўныя сродкі мясцовай гаворкі. Падгрупа б рэалізуе іх у C.l, C.2 у сферы вытворчасці, а таксама C.l i C.2 сямейна-побытавых кантактаў. Пры гэтым, у вымаўленні падгрупы б, у адрозненні ад а, фанетычныя дыялектнадыягнастычныя рысы выкарыстоўваюцца не ўсе i не так паслядоўна. У гукавым рэпертуары маўлення падгрупы выступаюць таксама асобныя гукі, уласцівыя мясцовай рускамоўнай гаворцы. 1х корпус складаюць у асноўным тыя самыя адзінкі, што характарызавалі вымаўленне папярэдніх СВГ. Нарэшце, сярод прадстаўнікоў VIII СВГ, або групы рабочых, дыялектную сістэму ў якасці сродку зносін абралі падгрупы a i б у сферы вытворчасці ў C.l, С.2, а таксама ў сямейна-побытавай сферы ў C.l i C.2. Акрамя таго, дыялектнымі па сістэме моўнай арыентацыі застаюцца моўныя паводзіны падгрупы a ў С.З у сферы вытворчасці. Але іх комплекс гукавых сродкаў дыялектнай вымаўленчай сістэмы вызначаецца значнай рэдукаванасцю ў адпаведнасці яго КД фанетычных асаблівасцей мясцовага вымаўлення. Адметнасці дыялектнага тыпу спалучаюцца тут з асаблівасцямі мясцовага рускамоўнага узусу. Яны па сваёй функцыянальнай размеркаванасці i якасці ў асноўным не адрозніваюцца ад гукавых адзінак, што выступалі ў маўленні пераважнай болынасці вышэйназваных падгруп. Адпаведна i вымаўленчую арыентацыю VIII СВГ у пералічаных тыпах C. вызначае дыялектная сістэма фанетычных сродкаў з наяўнасцю асобных
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгэйа, пдидзэма, пдйдз'эма, станіма, іэі
0 👁
 ◀  / 386  ▶