Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
бал'шой, такой), фінальны зычны /л/ у дзеясловаў у форме прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду (в'ол дзіц'эй, нсаибл), кансанант /к/ у асобных групах лексем у назоўнікаў жаночага роду ў месным склоне {на кладк'э, дачк'э). У сістэме вакалізму: галосны гук /э/ або /ы/ не пад націскам у становішчы пасля шыпячых i зацвярдзелых у розных марфаналапчных умовах {гл. прыклады вышэй), нащскны галосны /о/, які выступае пасля мяккіх зычных у дзеясловаў у 2-ой асобе адзіночнага i множнага ліку абвеснага ладу (задз'бш, насбц'а), ненаціскны галосны /э/, які рэалізуецца ў канцавым адкрытым складзе пасля мяккіх зычных (у пол'э, абЧшчанЧиэ, дал'нЧиэ). Аднак пералічаныя фанетычныя асаблівасці, характэрныя для мясцовага рускамоўнага вымаўлення, выступаюць як спарадычныя моўныя з'явы i не з'яўляюцца рэгулярнымі фактамі маўлення. У сувязі з апошнім яны істотна не ўплываюць на агульны характар вымаўлення. Але разам з тым, i ў маўленні гэтай часткі I СВГ адзначаецца пэўная варыятыўнасць гукавых сродкаў. Па функцыянальных i колькасных суадносінах яна шырэйшая ў параўнанні з IIСВГ i мае выразны камунікатыўны характар. Сярод прадстаўнікоў IV СВГ адметнасцю з боку рэалізацыі фанетычных сродкаў вылучаецца падгрупа a. Ba ўсіх камунікатыўных сітуацыях абраных сфер вусных моўных зносін яе паводзіны характарызуюцца дыялектнамоўнай арыентацыяй. Праўда, найбольш поўна гукавыя асаблівасці дыялектнай сістэмы адзначаюцца ў сацыяльна-вытворчай сферы ў C.l i C.2, a таксама ў сямейна-побытавай у C.l i C.2. А вось у сферы вытворчых моўных зносін у С.З, а таксама ў сямейна-побытавай С.З вымаўленне падгрупы а не з'яўляецца такім аднародным. Тут разам з фанетычнымі рысамі, дыягнастычнымі ў мясцовым вымаўленні, выступаюць таксама некаторыя гукавыя адзінкі, якія складаюць асобасць мясцовага рускамоўнага маўлення. У пераважнай болыыасці гэта тыя ж асаблівасці, што характарызавалі вымаўленне найперш I СВГ падгрупы a ў падобных С., а таксама II мікрасоцыуму пры такіх жа ўмовах зносін. У V СВГ толькі падгрупа a ў C.l i C.2 у сферы сямейна-побытавых зносін арыентуецца на фанетычныя інвентар мясцовай дыялектнай сістэмы сродкаў маўлення. Але прадстаўлены ён далёка не ў тым аб'ёме, як гэта мела месца, да прыкладу, у маўленні II СВГ. Прынамсі, тут амаль не адзначаецца вымаўленне: гукаў /х/, /п/ ці тоесных ім спалучэнняў зычных /хв/, /кв/ i ix мяккіх варыянтаў у адпаведнасці з гукам /ф/ у запазычаных лексемах {х'эрма, квасол'), кансанантнага спалучэння /сц'/ згодна з /шс'/ у асобных лексікаграматычных умовах (купайэсц'а, Палэсц'а), цвёрдага зычнага гука /м/ у складзе канчатка -амі ў скланяльных часцінах мовы ў творным склоне множнага ліку (рукамы, даўн'імы, свайімы) i некаторыя інш. У сістэме вакалізму не вымаўляюцца: галосны /а/ у канцавым адкрытым складзе ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абчшчанчйэ, абёме, балшой, вол, дал'нчйэ, далнчиэ, дачкэ, даўнімы, дзіцэй, задзбш, зявы, зяўляецца, зяўляюцца, квасбл, кладкэ, купайэсца, насбца, палэсца, пбл'э, полэ, хэрма, іаі, ікві, ікі, ілі, імі, іоі, іпі, ісці, іфі, іхві, іхі, ішсі, іыі, іэі
3 👁
 ◀  / 386  ▶