Дадзеныя, па сутнасці адзінкавыя, рысы рускамоўнага маўлення, істотна не ўгшьюаюць на агульную якасць вымаўлення II СВГ. Акрамя таго, яны не з'яўляюцца вызначальнымі ў мясцовым рускамоўным вымаўленні, адносяцца пераважна да ліку дробных яго асаблівасцей. Ды i выступают» у вымаўленні абмежавана i непаслядоўна. Але. разам з тым яны яскрава сведчаць: панядце ўласнадыялектны тып маўлення як цалкам аднародная па структурных сродках дыялектная гаворка з'яўляецца адносным. Дыялектнае вымаўленне нават старэйшых па ўзросце прадстаўнікоў сацыяльнавытворчых нізоў мясцовай гаспадаркі характарызуецца варыянтнасцю. Яна камунікатыўна маркіраваная, колькасна выразна абмежаваная i спарадычная па ўжьюальнасці. Яна існуе пакуль што факультатыўны паказчык пашырэння гукавога складу сродкаў традыцыйнай мясцовай гаворкі. У адрозненні ад II СВГ, іншыя мікрасоцыумы выкарыстоўваюць дыялектныя моўныя сродкі толькі пры пэўных акалічнасцях зносін. Акрамя таго, моўныя паводзіны з арыентацыяй на дыялектны рэпертуар характэрны не для ўсіх членаў той ці іншай СВГ, а, як правіла, для асобных яе прадстаўнікоў з пэўнымі сацыяльнымі атрыбутамі. Улічваючы адзначаную асаблівасць, yce мікрасоцыумы з неаднолькавай моўнай арыентацыяй i, адпаведна, камунікатыўна зменным тыпам паводзін, былі падзелены на асобныя часткі. Кожная такая ўнутрыгрупавая частка, або падгрупа, СВГ атрымала адпаведны літарны індэкс (напрыклад, падгрупа a i г.д.). Так, сярод прадстаўнікоў I СВГ найболын паслядоўнай па характары сацыяльна-маўленчай дзейнасці i моўных паводзінах з'яўляецца падгрупа a. Паводле сацыяльных адзнак яе складаюць галоўным чынам асобы сярэдняга i сталага ўзросту мужчынскага i жаночага полу з нізкай адукацыяй. Размова па-мясцоваму вызначае моўныя паводзіны прадстаўнікоў падгрупы a ва ўсіх тыпах камунікатыўных сітуацый. Пры гэтым, у сферы вытворчасці ў C.l, a таксама ў сямейна-побытавай у C.l i C.2 выступают фактычна ўсе рысы, якія складаюць блок дыягнастычных дыялектных асаблівасцей. Але ў C.2 i С.З у сферы вытворчасці, а таксама ў C.l i C.2 у грамадска-палітычнай сферы i С.З сямейна-побытавай, акрамя рыс дыялектнага вымаўлення, маем тут таксама асобныя дыягнастычныя адзнакі мясцовага рускамоўнага маўлення. Гэта ў сістэме кансанантызму: зычны іук /в/ адпаведна /г/ у канчатку ў прыметнікаў у родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага i ніякага роду (нсаиава, роднава), зычны гук /ш/ перад наступным мяккім свісцячым кансанантам /с'/ у зваротным афіксе дзеясловаў у 2-ой асобе адзіночнага ліку цяперашняга i простата будучага часу (вучышс'а, наработайішс'а), гук /т/ у канчатку 3-яй асобы адзіночнага ліку такога ж часу дзеясловаў (ходз'іт, тачыт), канцавы /й/ у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў i такіх жа займеннікаў
Дадатковыя словы
вучышса, зяўляецца, зяўляюцца, нараббтайішс'а, наработайішса, ходзіт, іві, ігі, ійі, ісі, іті, іші
3 👁