Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Практыка пераканала нас у незвычайнай зручнасці дадзенай метадычнай прылады даследавання. Была засведчана таксама яе высокая вартасць пры выяўленні сацыяльна-камунікатыўнай варыянтнасці маўлення i яго складу наогул у СВГ. Упэўнены, адаіггаваныя да розных па характары моўнай сітуацыі рэгіянальна-занальных моўных кантынуумаў Беларусі, ды i іншых тыпаў лінгвальнага ландшафту, падобныя мадэлі з'явяцца эфектыўным інструментам па вывучэнні рэальнага стану маўлення ў соцыумах. 3.4. Камунікатыўная мадэль аналізу моўных паводзін Аналіз моўных паводзін абраных у якасці інфармантаў асобных прадстаўнікоў розных СВГ ажыццяўляўся праз сканструяваны комплекс маўленчых сітуацый у найболыи важных для сельскай мясцовасці галінах камунікацыі. Падобныя сітуацыі — тыповыя i паказальныя для сельскага асяроддзя, але яны не з'яўляюцца вычарпальнымі. Камунікатыўная мадэль аналізу вымаўлення ў СВГ I. Моўныя паводзіны прадстаўніка СВГ у сферы вытворчай дзейнасці. Сітуацыя (С.) 1: размова радавых членаў СВГ паміж сабой. C.2: размова начальніка i радавога прадстаўніка СВГ. С.З: размова радавога прадстаўніка СВГ з начальнікам не сваёй групы. II. Моўныя паводзіны прадстаўніка СВГ у грамадска-палітычнай, ці афіцыйнай сферы. C.l: у час унуірыгрупавых афіцыйных мерапрыемстваў (рабочы калектыўны сход, пасяджэнне сацыяльна-вытворчай групы i інш.). C.2: у час агульнакалгасных афіцыйных мерапрыемстваў (урачысты сход калгаснікаў, прафсаюзны сход, пасяджэнне сельскага савета i інш.). III. Моўныя паводзіны прадстаўніка СВГ у сямейна-побытавай сферы. С. 1: размова бацькоў з дзецьмі, мужа з жонкай. C.2: размова суседзяў, сваякоў або знаёмых аднавяскоўцаў. C. 3: размова падначаленага i начальніка ў неафіцыйных умовах. Вышэйпералічаныя кампаненты метадычнага апарату даследавання ў сваёй сукупнасці дазволілі практычна ажыццявіць сацыялінгвістычны карэляцыйны аналіз. Бо створаная лакальная мадэль моўнага кантынуума выяўлялася ў канкрэтных тыпах маўленчых сітуацый i выступала як уяўны комплекс фанетычных асаблівасцей, характэрных для вымаўлення кожнай СВГ. Адпаведна з'яўлялася i рэальная магчымасць устанавіць сістэму моўнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявяцца, зяўлялася, зяўляюцца
3 👁
 ◀  / 386  ▶