сацыялогіі (Староверов: 1975, 73-75). На падставе яе ў калгасе Звязда" вылучалася сем СВГ тугэйшага жыхарства, занятага непасрэднай вытворчай дзейнасцю. Акрамя гэтай часткі мясцовага насельніцгва, тут была выяўлена япгчэ адна дадатковая трупа вяскоўцаў, характар працоўных функцый якіх не датычыўся ўласна сельскагаспадарчага занятку. Гэта былі асобы, якія працавалі пераважна ў лясной ці перапрацоўчай галінах вьпворчасці. Такім чынам было зрупавана практычна ўсё тутэйшае насельніцгва вёсак калгаса Звязда". Аднак найболып прадстаўнічымі як па прафесійнаму, так i колькаснаму складу аказаліся СВГ, выяўленыя ў в.Залессе, цэнтральнай сядзібе калгаса. Менавіта яны i сталі зыходнымі пры ажыццяўленні наступных уласнамоўных этапаў нашага сацыялінгвістычнага даследавання. 3.3. Асноўныя тыпы мясцовага вымаўлення i спосабы апісання Рэальную моўную сітуацыю абранага рэгіёна вызначала пераважна функцыянаванне трох моўных сістэм — дыялектнай, беларускай i рускай літаратурных. Праз вывучэнне спантанных тэкстаў маўлення рэцыпіентаў yce яны былі апісана паасобку, a іх асаблівасці абагулены i прадэманстраваны графічна, у выглядзе табліц. Кожная такая табліца — гэта комплексы найболыд выразных, ці дыягнастычных, фанетьгчных асаблівасцей, уласцівых дадзеным моўным сістэмам. На іх арыетуецца ў сваім вымаўленні мясцовае насельніцгва. Пры гэтым, у комплекс адметнасцей дыялектнага вымаўлення ўключаны не толькі тыя вызначальныя асаблівасці мясцовай гаворкі, якія адлюстраваны на лінгвістычных картах ДАБМ, але i шэраг моўных рыс лакальнай распаўсюджанасці. Яны паказальныя найперш для маўлення паўднёва-ўсходняга занальнага згрупавання гаворак беларускай мовы. Корпус асаблівасцей беларускай літаратурнай i рускамоўнай сістэм маўленчай арыентацыі складаюць моўныя рысы не адпаведных ім кадыфікаваных ідыёмаў, a толькі тыя з іх, што выступаюць у вымаўленні i ўжываюцца ў сукупнасці з гукавымі асаблівасцямі мясцовай гаворкі. Інакш кажучы, ні ўласна літаратурным беларускім, ні тым болын рускім дадзеныя тыпы маўлення не з'яўляюцца. Гэта структурна адметныя іх рэдукаваныя віды, або рэгіянальныя мясцовыя варыянты. Усе разам комплексы дыягнастычныя фанетычных асаблівасцей мясцовага вымаўлення (КД) i ўвасобілі лакальную мадэль даследаванага моўнага кашьшуума. У іншых частках дыялектнай прасторы беларускай мовы падобная мадэль будзе мець, натуральна, іншую выяву i характарызавацца розным колькасным складам яе кампанентаў. Абумоўлена падобнае выразнай рэгіянальнай i занальнай неаднароднасцю нацыянальна-моўнай тэрыторыі
Дадатковыя словы
зяўляюцца
3 👁