беларуска-рускіх міжмоўных кантактаў. Гісторыя іх існавання мае вельмі трывалыя карані. Яны абумоўлены этнагенетьічнай аіульнасцю мясцовых гаворак гэтага моўнага рэгіёна i іх ранейшай супольнасцю дзяржаўнага пражывання (ДАБМ: 1963, карта Я.Ф. Карскага). У сувязі з адзначаным станавілася відавочным, што тыя моўныя, працэсы, якія спарадзіла інтэнсіўнае выкарыстанне рускай мовы ў пасляваенны час у рэспубліцы наоіул, тут ужо былі болый дэманстрацыйныя i паказальныя па сваіх выніках. А гэта само па сабе заслугоўвае даследчай увагі. Спроба зазірнуць на моўны побыт сельскага жыхарства найперш з пазіцый яго сацыяльна-вытворчых заняткаў, а таксама ў звыклых для яго акалічнасцях: дома, пры сустрэчах са сваякамі ці проста аднавяскоўцамі i г.д, або не вельмі паказальных для сельскага асяроддзя, як удзел у грамадскапублічных мерапрыемствах, — вымагала мець адпаведны метадычны апарат даследавання. Неабходнасць яго стварэння для нас была відавочная. Бо ставілася на мэту выяўленне сістэмы моўных сродкаў маўлення праз лінгвальную ацэнку прадуцыруемага моўнага матэрыялу моўцамі. Яго меркавалася назапашваць праз вьгоучэнне моўных паводзін сельскіх насельнікаў у тыповых для іх умовах зносін. Для кваліфікацыі фактаў маўлення быў абраны яго фанетычны ўзровень. Апошні, як вядома, з'яўляецца найболып устойлівым i непадуладным інтэнсіўным зменам узроўнем мовы, таму i найбольш важным пры характарыстыцы моўных працэсаў. Спецыяльны метадычны апарат даследавання склаў наступны інструментарый: 1) стратыфікацыйная мадэль сацыяльна-вытворчай дзейнасці мясцовага насельніцтва; 2) комплексы дыягнастычныя (КД) фанетычных асаблівасцей мясцовага вымаўлення; 3) камунікатьгуная мадэль аналізу вымаўлення ў сацыяльна-вытворчых трупах (СВГ). 3.2. Стратыфікацыйная мадэль сацыяльна-вытворча дзейнасці даследуемага насел ьніцтва У У выніку вьюучэння характару працоўных заняткаў у вызначанай для даследавання адзінцы сельскагаспадарчай вытворчасці ўсё мясцовае насельніцгва было дыферэнцыравана i згрупавана ў асобныя групы. Ёй стала СВГ, або мікрасоцыум. На базе такіх мікрасоцыумаў надалей аналізаваліся асаблівасці сацыяльна-маўленчай дзейнасці вяскоўцаў. Фарміравалася такая СВГ на падставе шэраіу сукупных сацыяльных крытэрыяў. Галоўнымі з іх былі характар вытворчай працы насельніка i яго кваліфікацыя, суаднесенасць яе кіруючых i выканаўчых функцый, ступень інтэлектуальнасці i інш. За аснову падобнай дыферэнцыяцыі i групоўкі мясцовага жыхарства была прынята стратыфікацыйная мадэль, распрацаваная ў тагачаснай савецкай
Дадатковыя словы
зяўляецца, камунікатьгўная
4 👁