Пры гэтым, пераважна нязменнай i ўстойлівай была арыентацыя вяскоўцаў на дыялектнамоўную сістэму ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, i яшчэ болын паслядоўнай пры прымарных кантактах, міжсямейных i побытавых. Да таго ж, асобныя групы сяльчан скарыстоўвалі моўныя рэсурсы мясцовых традыцыйных гаворак i ў публічных выступлениях. 3. Вопыт сацыялінгвістычнага вывучэння стану народнаг вымаўлення ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі 3.1. Сацыяльна-лінгвальная матывацыя выбару аб'екта даследавання Наша прыватнае даследаванне па часе яго рэалізацыі прыпадае амаль на той жа перыяд, калі ажыццяўлялася праца па комплекснай праграме "Тыпалогія двухмоўя i шматмоўя ў Беларусі". Пры выбары аб'екта лінгвістычнага доследу было вырашана: па-першае, даць сацыялінгвістычную ацэнку моўных працэсаў, зыходзячы не з прынцыпа прасторавай пашыранасці таго ці іншага структурнага тылу гаворак беларускай мовы; падругое, устрымацца ад суб'ектыўных характарыстык сацыяльна-маўленчай дзейнасці з боку саміх інфармантаў. У аснове навуковага росшуку — апісанне лакальнай моўнай сітуацыі на прыкладзе тыповых для таго часу сацыяльна-вытворчых аб'яднанняў сельскагаспадарчай вытворчасці. Такімі ў Беларусі, прынамсі на яе паўднёва-ўсходняй тэрыторыі, з'яўляюцца калгасы, радзей — саўгасы. Акрамя таго, з боку лінгвальнай праблематыкі беларускім моваведам у агульных рысах быў ужо вядомы характар моўнай сітуацыі ў рэспубліцы. Відавочна, галоўныя адметнасці яе ў большай ці меншай ступені паўтараліся ў гэтым рэгіёне. Таму здаваўся надзвычай прадуктыўным i цікавым падыход: даследаваць стан маўлення сельскага насельніцтва асобнай, характэрнай для супольнай сістэмы сельскагаспадарчай вытворчасці адзінкі. Такая пастаноўка задачы спрыяла ў перспектыве магчымасці праецыравання вынікаў даследавання на аналагічныя па арганізацыі i структуры вытворчасці аб'екты ў межах пэўнага моўнага кантынуума. 3 вялікай колькасці вытворчых сельскагаспадарчых аб'яднанняў ў гэтым краі быў абраны калгас Звязда". Апошні знаходзіўся (i знаходзіцца зараз) у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Яго выбар у значнай ступені матываўся моўнай спецыфікай адзначанага рэгіёна. Мясцовыя гаворкі гэтай часткі беларускамоўнай прасторы ў адносінах да сцверджанай i прынятай ў беларускім мовазнаўстве іх класіфікацыі i групоўкі знаходзяцца ў міждыялектным пасе гаворак беларускай мовы, займаючы яго ўскраінную паўднёва-ўсходнюю частку (ЛГ: 1969, карта № 75). Гэта па сутнасці іх моўная перыферыя. Адначасова гэта таксама зона беларуска-ўкраінскіх i
Дадатковыя словы
абекта, абекты, абяднанняў, зяўляюцца, субектыўных
5 👁