Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
сельскага насельніцтва не толькі на працы, a таксама i ў сямейна-побытавай сферы, i ў грамадскіх месцах (Войнич: 1999, 205). Але, як заўважана даследчыкам,: зносіны на мясцовай гаворцы звычайна ажыццяўляюць сувязісты" сталага (звыш 51 года) i сярэдняга (35-50 год) веку з дастаткова нізкім адукацыйным цэнзам. Гэта тыя з іх, хто мае няпоўную сярэднюю адукацыю. Пры чым, арыентацыя на беларускамоўныя сродкі ўласдіва найперш сельскім паштальёнам, у меншай ступені — начальнікам сельскіх аддзяленняў сувязі i працаўнікам бухгалтэрыі. Аналіз анкетнага матэрыялу ca сферы побыту i ўнутрысямейных стасункаў цалкам сцвердзіў звесткі, атрыманыя іншымі даследчыкамі пры вьюучэнні моўных паводзін вяскоўцаў пры іх кантактах з членамі сям'і або суседзямі з вышэйназваных сфер камунікацыі (Николаева: 1999, 229). Выяўлена: статус пануючай, a часдей адзінай сістэмы моўных зносін належыць тут беларускай мове (пераважна мясцовым гаворкам). Відаць, гэтая адзнака у дадзенай сферы захаваецца за гаворкамі i ў бліжэйшай перспектыве. Грунтуецца падобнае на выснове аб невысокай прэстыжнасці нарматыўнага літаратурнага маўлення ў сельскім камунікатыўным асяроддзі наогул, i тым болып у сям'і i побыце. Можна ў связку з апошнім прадбачыць i вызначальную для моўных паводзін сённяшніх i патомных вяскоўцаў арыентацыю па маўленню. Яна на бліжэйшы час i ў той моўнай сітуацыі, нгго характарызуе цяпер моўнае жыццё Беларусі, застанецца пераважна дыялектнамоўнай. Відавочна, у пэўнай меры змененай у сваіх структурных сродках m прычыне інтэнсіўнай экспансіі рускай мовы ва ўсіх абласцях камунікацыі. Дынаміка функцыянальнай размеркаванасці моўных сістэм у сферы абслугоўвання цалкам аналагічная папярэднім сферам народнай гаспадаркі сельскай мясцовасці. У якасці пераважнага сродку вусных зносін тут таксама выступае беларускамоўнае маўленне (аўтарскі матэрыял падаецца ў асноўным без дыферэнцыяцыі на моўныя варыянты) (Лукашанец: 1999,219). Што да сферы народнай адукацыі, дакладней за межамі навучальнага працэсу, аўтарам зазначана: "Па-за ўрокамі i настаўнікі, i вучні размаўляюць часцей за ўсё па-руску ці на дыялекце" (Кунцевич: 1999, 141). Інакш кажучы, па-за вытворчай дзейнасцю i настаўнікі, i дзеці, тыя, каго яны вучаць узорнай літаратурнай гаворцы, з'яўляюцца часткова дыялектамоўнымі па асаблівасцях сваёй сацыяльна-маўленчай дзейнасці. Такім чынам, i вынікі, атрыманыя паводле суб'ектыўных заяў інфармантаў аб характары іх моўнай арыентацыі пры камунікатыўна адрозных акалічнасцях, паказалі. У канцы 80-х, на пачатку 90-х гадоў традыцыйныя мясцовыя гаворкі ў розных рэгіёнах нацыянальна-моўнай тэрыторыі рэспублікі захоўвалі статус актыўнага сродку вуснага маўлення
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, субектыўных, сямі
5 👁
 ◀  / 386  ▶