Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
побытавай сферы. Ужыванне яе тут не залежыць ад ролевага статусу гаворачых. У зносінах за межамі сям'і беларускамоўныя рэсурсы выкарыстоўваюць галоўным чынам жыхары сталага i сярэдняга веку. Другая палова дадзенай узроставай катэгорыі сельскіх насельнікаў у аналагічных камунікатыўных сііуацыях рэалізуе небеларускамоўныя сродкі. "Беларуская мова (яе мясцовы варыянт)", інакш кажучы, традыцыйная гаворка, ужываецца пераважна i ў вобласці грамадскіх кантактаў. Але камуніканты маладога i сярэдняга ўзросту сяльчан з дастаткова высокім сацыяльнаадукацыйным статусам вар'іруюць рэпертуар моўных сродкаў маўлення. У залежнасці ад абставін зносін яны выкарыстоўваюць сродкі мясцовай гаворкі, беларускамоўнай ці рускамоўнай літаратурнай або змешанай сістэм маўлення. Такім чынам, выяўлена: сістэма дыялектных моўных сродкаў у маўленні вяскоўцаў рознага ўзросту, жьшёлаводаў i механізатараў па прафесійным занятку, утрымлівала пануючае становішча ў сямейнапобытавай, а таксама вытворчай сферах. Пераважнае" месца яна мела i ў сферы грамадскіх стасункаў. Інакш кажучы, уласнавытворчая сельскагаспадарчая частка насельнштва Беларусі заставалася фактычна дыялектнамоўнай па характары рэалізацыі сродкаў маўлення i яго структурных адметнасцях. Функцыянальная прыярытэтнасць дыялектнай моўнай сістэмы над іншымі сродкамі вуснай камунікацыі ў пералічаных сферах зносін i, галоўнае, яе жыццёвасць на бліжэйшы час пацвярджаецца таксама наступнай аўтарскай рэмаркай. Даследчык канстатуе, нгго сярод найболыл пашыраных у сельскім камунікатыўным асяроддзі тыпаў маўлення дыялектнае з'яўляецца нормай моўных паводзін для пэўньгх" груп вясковага жыхарства. На гэтую норму яны арыешуюода заўжды i паўсюдна. А значыць, i ў канцы 80-х гадоў традыцыйная мясцовая гаворка захавала ў сельскай мясцовасці статус прэстыжнага i эфектыўнага сродку вуснай камунікацыі. У адносінах да стану дыялектнага маўлення, заснаванага на структурных асаблівасцях рознарэгіянальных тыпаў мясцовых гаворак беларускай мовы, засведчана: "найболын чысты мясцовы дыялект захоўваецца ў асоб старэйшага пакалення, пераважна ў жанчын сталага веку". A вось маладыя прадстаўнікі вясковых насельнікаў "на чысты мясцовы дыялект арыентуюцца рэдка i ў залежнасці ад сііуацыі" (Кузьменкова: 1999, 201). Але разам з тым, i моладзь пры пэўных камунікатыўных акалічнасцях трымаецца мясцовых маўленчых традыцый, няхай сабе i абмежавана. Высокай распаўсюджанасцю дыялектнай моўнай сістэмы як актыўнага i эфектыўнага сродку камунікацыі характарызуецца таксама i галіна сувязі. Пераважна па-беларуску размаўляе гэтая прафесійная частка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варіруюць, зяўляецца, сямі
5 👁
 ◀  / 386  ▶