Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Новай спробай у вывучэнні моўнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку i ў яе сельскай мясцовасці, была адзначана сярэдзіна 80-х гадоў. У гэты час пераважна тым жа аўтарскім калектывам была выканана комплексная праграма "Тыпалогія двухмоўя i шматмоўя ў СССР", ініцыятарам i стваральнікам жой стаў тагачасны Інстытут мовазнаўства АН СССР. У адрозненне ад папярэдняга даследавання, дадзенае вывучэнне моўнай сітуацыі было загадзя падрыхтаваным i метадычна забяспечаным. Даследчае мерапрыемства ажыццяўлялася комплексна, на базе адзінай сацыялінгвістычнай анкеты. Яно было накіравана на выяўленне функцыянальнай дыстрыбуцыі моўных сістэм у розных тыпах камунікатыўнага асяроддзя ў асобных сферах сацыяльна-вытворчай дзейнасці беларускага соцыуму. Даследаваннем была ахоплена вялікая колькасць вытворчых аб'ектаў, у тым ліку i ў сельскім моўным кантынууме. У выніку бьша атрымана багатая факталагічная інфармацыя, суб'ектыўная па характары яе назапашвання, але дастаткова рэпрэзентатыўная i прадстаўнічая. Яна дазваляла вызначыць месца кожнае з функцыянальна дзейсных сістэм пісьмовага i вуснага моўнага забеспячэння ў Беларусі. Сярод усіх сфер камунікацыі, вынікі вывучэння якіх адлюстроўваюцца ў навуковым выданні "Тыпалогія двухмоўя i шматмоўя ў Беларусі", спынімся толькі на тых з іх, дзе змяшчаецца матэрыял аб месцы дыялектных сродкаў маўлення ў вусных зносінах у сельскім асяроддзі, а таксама характарызуецца хоць нейкім чынам стан самой моўнай сістэмы паводле яе структурных асаблівасцей. Але адносна апошняга заўважым. Характар дадзенай працы не быў скіраваны менавіта на выяўленне дакладнага месца дыялектнай моўнай сістэмы, не ўлічвалася таксама, што традыцыйныя мясцовыя гаворкі ў сельскім асяроддзі з'яўляюцца самастойным, адным з істотнейшых i надзвычай важных кампанентаў сельскай камунікацыі. Акрамя таго, не даследаваўся мэтанакіравана іх стан з улікам садыяльна-камунікатыўнай размеркаванасці ў маўленчай дзейнасці вяскоўцаў. Відавочна таму i на гэты раз, у другой палове 80-х, атрымаць грунтоўныя i змястоўныя звесткі аб уласналінгвальных працэсах у дыялектах не ўдалося. Аднак пэўныя дадзеныя, якія тычаода канкрэтна дыялектнай моўнай сістэмы або толькі абагуленага паняцця беларуская мова, без падзелу яе на літаратурны ді дыялектны варыянты, яны змяшчаюць. Адной з сфер сацыяльна-вытворчага гаспадарання ў сельскай мясцовасці, дзе моўная сітуацыя даследавалася спецыяльна, была галіна жьюёлагадоўлі i механізацыі. Аб'ектам аналізу сталі моўныя паводзіны розных узроставых груп сельскіх насельнікаў. Аўтарам дадзенай часткі даследчай праграмы, T.B. Кузьмянковай, устаноўлена, што традыцыйная мясцовая гаворка выступае асноўным сродкам зносін найперш у сямейна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, абектаў, зяўляюцца, субектыўная
5 👁
 ◀  / 386  ▶