кантынууме сцвярджаецца таксама i ў публікацыі Ф.Д. Клімчука (Климчук: 1981, 214-220). Паводле аўтарскай высновы, заходепалескія гаворкі, за выключэннем сферы афіцыйных стасункаў, ужьюаюцца ўсюды i рознымі сацыяльнымі групамі вяскоўцаў. Характар i тэндэнцыі змен у структуры дыялектнай моўнай сістэмы тут таксама аналагічныя іншым сельскім паселішчам. Гэта: устойлівасць ладу гаворак у галіне іх фанетыкі i марфалагічнага ўпарадкавання i рухомасць лексічных сродкаў у бок замены традыцыйнага маўленчага рэпертуару на рускамоўны. Вось такім па выніках аказаўся стан дыялектнага маўлення ў сярэдзіне 70-х гадоў XX ст. Другаснасць задач у адносінах да вывучэння рэальнага стану дыялектнага маўлення ў сацыялінгвістычным даследаванні йРуская мова ў нацыянальным рэгіёне' i дастаткова суб'ектыўныя крытэрыі аналізу моўнага матэрыялу не дазволілі атрымаць дакладныя факталагічныя звесткі аб унутрыдыялектных працэсах. Таму меркавальна можна сказаць: на гэты час дыялектны комплекс сістэмна-структурных адметнасцей ўсёй нацыянальна-моўнай прасторы па складзе сваіх моўных рыс гэтаксама, як i ў 50-я гады, заставаўся пераважна ўстойлівым i нязменным. Ён не зведаў істотнага ўгоіьюу з боку рускай мовы на фанетыка-марфалагічным узроўні. Але разам з тым, была засведчана спроба вяскоўцаў з высокім сацыяльнаіерархічным статусам, пераважна мясцовай сельскай інтэлігенцыі, пазбавіцца ў сваім маўленні некаторых тыпова 'дыялектных асаблівасцей, характэрных найперш для гукавой сістэмы гаворак. У лепшым выпадку мае месца дыферэнцыраванае ўжыванне дыялектных сродкаў маўлення. Асаблівы ціск на дадзены час аказвала руская мова на лексічны лад гаворак, змяншаючы колькасна корпус уласнадыялектных намінацый i замяняючы іх рускамоўнымі інавацыйнымі адзінкамі. Усё гэта сукупна вызначала кірунак наступнага развіцця дыялектаў беларускай мовы на розных узроўнях іх структуры. Што датычыцца функцыянальна-камунікатыўнай размеркаванасці традыцыйных мясцовых гаворак, то яны першынствалі ў штодзённапобытавых размовах вяскоўцаў, i найперш ў сямейных зносінах. Дастаткова шырока выкарыстоўваліся пры вытворчых моўных кантактах i, нарэшце, яны амаль не ўжываліся ці досыць абмежавана ўжьюаліся пры афіцыйных умовах сумоўя. Падобная маўленчая дыстрыбуцыя сельскіх жыхароў па характары моўных паводзін на ўсім беларускамоўным ландшафце была пераважна аднастайнай. 2.2. Дыялектнае маўленне праз прызму тыпалогіі моўны працэсаў
Дадатковыя словы
клймчук, субектыўныя
3 👁