Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
моўныя факты даюць апасродкаваныя падставы для наступнага заключэння. Відаць, у комплексе адметнасцей мясцовай дыялектнамоўнай сістэмы ў галіне фанетыкі мае месца сацыяльная ці сацыяльна-камунікатыўная дыферэнцыяцыя гукавога матэрыялу. Так, для маўлення маладых адукаваных вяскоўцаў ужо, мабыць, не характэрна (або яно камунікатыўна размежавана) вымаўленне (w) пры спалучэнні яго з папярэднім губным. Між тым, наяўнасць гэтага кансананта ў зазначаных канструктыўных умовах — тыповая прыкмета ў фанетычным ладзе паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы. Па прачыне яе выразнай дыялектальнасці, сацыяльна ўсведамляльнай, найперш яна трапляе ў лік згасальных моўных рыс на дадзеным геаграфічна-моўным абшары. Усе іншыя дыялектныя фанетычныя асаблівасці заставаліся тут галоўным чынам устойлівымі. Непаруншым быў i прыярытэт традьщыйнай мясцовай гаворкі ў штодзённа-побытавых кантактах. Надзвычай высокая камунікатыўная пашыранасць дыялектнага маўлення была засведчана пад час вьюучэння моўнай сітуацыі ў заходнепалескім кантынууме на прыкладзе в.Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Дадзены дыялектны рэгіён нацыянальнай тэрыторыі комплексам сваіх структурных асаблівасцей выразна адрозніваецца ад гаворак асноўнага масіву беларускай мовы. Разам з тым, характар моўнай сітуацыі ў рэгіёне ў сваіх агульных тэндэнцыях па сутнасці такі ж, як i на болынай частцы дыялектнай прасторы Беларусь У маўленчым ужытку тут пашыраны камунікатьіўньія сродкі трох моўных сістэм — традыцыйнай мясцовай палескай гаворкі, беларускай i рускай моў. Але ў сістэме вусных моўных кантактаў, як зазначае даследчык, у гэтай палескай вёсцы "функцыянальна першай мовай (відавочна, сродкам маўлення — B.K.), i, адпаведна, "найбольш распаўсюджаным сродкам зносін" выступае мясцовая гаворка (Веренич: 1985, 51). Яна выкарыстоўваецца пры размовах сяльчан у любых абставінах камунікацыі. Якраз апошняе i сведчыць пра высокую прэстыжнасць мясцовай гаворкі, манггабнасць i натуральнасць яе функцыянавання сярод мясцовага насельніцтва з рознымі сацыяльнымі характарыстыкамі. Агульны лінгвальны стан мясцовай гаворкі ў сваіх асноўных асаблівасцях таксама характарызуецца падобнымі, як i ў вышэйадзначаных н.п., тэндэнцыямі. Так, з аднаго боку, дыялектная моўная сістэма апошнім часам зазнала пэўныя змены пад уздзеяннем рускай мовы на ўзроўні лексікі, але з другога, — "фанетычная i граматычная структура гаворкі істотна не змяніліся" (Веренич: 1985, 50). Аб першынстве традыцыйных мясцовых гаворак сярод іншых сістэм камунікацыі ў вусных сферах зносін у гэтым жа, заходнепалескім моўным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

веренйч
2 👁
 ◀  / 386  ▶