Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
адзіны беларуска-рускі з некаторымі рознамоўнымі дамешкамі" тып, але i ў іншых варыянтах. Высновы i назіранні I.B. Войніча аб камунікатьіуньш статусе традыцыйных мясцовых гаворак, як i моўнай сітуацыі ў адзначаным рэгіёне наоіул, у іх агульных палажэннях таксама падмацоўвае i прыватнае даследаванне па вывучэнні асаблівасцей функцыянавання беларускай i рускай моў I.M. Булдыка (Булдык: 1983; Булдык: 1981). Аўтарам даследавання засведчана, што беларуская мова, i найперш традыцыйныя гаворкі гэтага краю, служаць асноўным размоўным сродкам фактычна для ўсяго сельскага жыхарства Гродзенскай вобласці. A ў сферы вытворчых i побытавых зносін асабліва, яны наогул трымаюць першынства над іншымі сістэмамі вуснай камунікацыі. Аднак дыялектнамоўнымі з'яўляюцца тут перадусім старэйшыя па ўзросце насельнікі, а таксама школьнікі (Булдык: 1981,133). Становішча традыцыйных мясцовых гаворак у межах іх мазырскаслуцкай трупы, якая выдзяляецца ў складзе паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы, у даследаванні "Руская мова ў Беларусі" дэмансіруецца на прыкладзе в.Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Праз вывучэнне моўнай сітуацыі ў паселішчы даследчыкам устаноўлена, што выкарыстанне дыялектнамоўных сродкаў залежыць тут ад нацыянальнага статусу сям'і. У аднанацыянальных беларускіх сем'ях, у першую чаргу ў сферы сямейна-побытавых зносін, "размаўляюць звычайна на мясцовай гаворцы" (Кунцевич: 1985, 41). Падобнай сістэмы моўнай арыентацыі прытрымліваюцца i ў невялікай колькасці змешаных, пераважна беларускарускіх па нацыянальным складзе сем'ях, што жывуць у вёсцы. На карэляцыю моўных паводзін насельнікаў упльгоае таксама i іх адукацыйны цэнз. Так, усе вяскоўцы з нізкімі адукацыйнымі адзнакамі, акрамя вытворчай i невытворчай мясцовай інтэлігенцыі, у вобласці публічных афіцыйных зносін у сваіх моўных паводзінах арыентуюцца на беларускамоўныя сродкі маўлення ў іх мясцовым i літаратурным варыянтах. Пэўную цікавасць маюць для нас заўвагі аўтара дадзенай часткі публікацыі аб фанетычнай якасці мясцовай гаворкі па-руску. Якраз апошняе дазваляе ўскосным чынам уявіць стан сучаснага дыялектнага маўлення i меркаваць аб характары лінгвальных працэсаў у структуры тутэйшай гаворкі. Прынамсі, указваецца, што ў вымаўленні вяскоўцаў з рускамоўнай арыентацыяй захоўваюцца шматлікія канстытуцыйныя рысы мясцовай гаворкі, у тым ліку i закрытыя галосныя гукі (o), (e), рэалізуецца тут таксама гук (о) у канцавым адкрытым складзе слова i шэраг іншых рэгіянальных i агульнабеларускіх вакалічных, а таксама марфалагічных асаблівасцей. 3 другога боку, у сістэме кансанантызму не ўжьгоаецца іук (м) у пэўных канструктыўных ўмовах — пасля папярэдняга губнога зычнага. Дадзёныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, семях, сямі
3 👁
 ◀  / 386  ▶