Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
ідыёмаў вызначаюода яе актыўным уплывам на гукавое аблічча вуснага маўлення на літаратурнай беларускай мове i па-руску. Тым самым пацвярджаецца, па сутнасці, зыходнасць яе граматычнага ладу ў фарміраванні адпаведных структурных тыпаў маўлення. Сучасны стан дыялектнай моўнай сістэмы, на думку даследчыка, характарызуе дыферэнцыраваны склад яго рознаструктурных асаблівасцей. Таму традыцыйная мясцовая гаворка выступае ў вёсцы ў двух структурнасістэмных відах, ці варыянтах. У выглядзе "архаічнай i новай беларускай гаворкі" (Довгяло, Янкова: 1985, 37). Іх адрознасць вызначаецца толькі па сацыяльнай аднесенасці. Так, "архаічная гаворка" (трэба меркаваць, што пад гэтай назвай маецца на ўвазе традыцыйная мясцовая гаворка), характарызуе маўленчую дзейнасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення вяскоўцаў. "Новая беларуская гаворка" ўласціва галоўным чынам вясковай моладзі, у тым ліку, вучням, студэнтам, урачам, настаўнікам, інтэлегенцыі наогул. Інакш кажучы, пераважна той частцы вясковай грамады, спантаннае маўленне якой, ж сцвяржаецца ў разглядаемым даследаванні наогул, характарызуецца звычайна як змешанае. Таму заканамерна паўстае пытанне, што гэта за такі варыянт ці тып маўлення — "новая беларуская гаворка"? Змешанае маўленне ці наогул рускамоўнае прастамоўе? (Крывіцкі: 1998, 84). Не выключана таксама, што гэта можа быць значна рэдукаваная мясцовая гаворка, жая не мае пэўнай часткі сваіх рудзіментных i асобных канстытуцыйных асаблівасцей, але ўтрымлівае асобныя рысы рускамоўнай сістэмы. Сацьіяльна-камунікатьіўньі статус дыялектнай моўнай сістэмы ў в.Бенжоні Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці аналагічны месну i ролі гэтай сістэмы сродкаў маўлення ў папярэдніх абследаваных вёсках. I тут традыцыйная мясцовая гаворка, або "простая мова", паводле замацаванай на заходняй ускраіне Беларусі яе назвы, з'яўляецца адным з пашыраных i тыповых для гэтага рэгіёна сродкаў камунікацьіі. Мясцовая гаворка пануе тут у побыце. У іншых сферах камунікацыі функцыянуюць іншыя сістэмы моўных сродкаў маўлетшя (Войнич: 1985, 57-58). Выкарыстанне "простай мовы" абумоўлена ў вёсцы нацыянальным статусам сям'і. Так, на гаворку арыешуюцца ў маўленні найперш польскія, асобныя аднанацыянальныя беларускія, а таксама некаторыя тыпы змешаных сем'яў, ж польскабеларускіх i беларуска-іншанацыянальных (Войнич: 1985, 56). Болыпасць жа беларускіх, рускіх, а таксама змешаных, руска-, літоўска-, яўрэйскаіншанацыянальных у жасці сродку камунікацыі абралі рускую мову, "ўскладненую асаблівасцямі адпаведнай сістэмы роднай мовы" (Войнич: 1985, 56-57). Інакш кажучы, іх маўленне па складу яго структурных асаблівасцей з'яўляецца змешаным. I трасянка" выступае тут не толькі ж яе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, семяў, сямі
2 👁
 ◀  / 386  ▶