Інакш кажучы, стан дыялектнага маўлення на той час характарызаваўся адметнымі ўласна лінгвальнымі працэсамі. 3 аднаго боку, нібыта мае месца сыходжанне дыглосных моўных сістэм i, адпаведна, нівеліраванне адрозных асаблівасцей паміж імі. Але, з другога, гэты канвергентны працэс не зусім паўнавартасны: дынаміку аб'яднальных тэндэнцый парушае — гэта мае месца ў галіне лексікі — інтэнсіўнае выкарыстанне русізмаў", дакладней, сэнсава-намінацыйных сродкаў рускай мовы. I, відавочна, на гэтым узроўні паміж блізкароднаснымі моўнымі сістэмамі маюць месца супрацьлеглыя адносіны — дывергентныя. Цікава тут i тое, што пры такіх неаднародных па характары развіцця лінгвальных працэсах уласны комплекс моўных асаблівасцей іутэйшай гаворкі з боку яе фанетыка-марфалагічнай структуры "характарызуецца адноснай устойлівасцю" (Свежинскии: 1985,29). Традыцыйная гаворка в. Аўсянка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці таксама ўваходзіць у склад паўночна-ўсходняга дыялекту, але адносіцца да трупы яго віцебска-магілёўскіх гаворак. Аднак яе месца ў сістэме сродкаў мясцовай камунікацыі, аказалася некалькі адрозным у параўнанні з в.Турасполле. Паводле меркавання аўгара, у гэтым тыпова беларускім па этнанацыянальным складзе (y вёсцы жыло 162 аднанацыянальныя беларускія сям'і) селішчы мясцовая гаворка фактычна не функцыянуе (!?). Праўда, адначасова ўказваецца, што "беларуская мова выкарыстоўваецца пераважна ў сферы сямейна-побытавых зносін, з'яўляецца мовай школьнага навучання, мовай фальклору" (Лапицкая-Антипова: 1985, 34). Мабыць, пад беларускай мовай як сродкам маўлення ў галіне сямейнапобытавых зносін i разумелася найперш традыцыйная мясцовая гаворка. Трупа пераходных гаворак беларускай мовы ў даследаванні прадстаўлена дзвюма ўскраіннымі мясцовымі гаворкамі рознай рэгіянальнай лакалізацыі. Адна з іх, гаворка в. Перадзелка, знаходзіцца на паўднёваўсходняй ускраіне беларускай тэрыторыі, памежнай з Украінай. Гаворка в. Беняконі размяшчаецца на супрацьлеглым, заходнім беразе адзначанага моўнага згрупавання. Такім чынам, у тэрытарыяльных адносінах абедзве гаворкі — гэта адкрытая кантактная прастора актыўнага іншамоўнага ўздзення i ўпльшу. Украінска-рускага — у перніым выпадку, польскабалтыйскага, прынамсі літоўскага, — у другім. Мясцовая гаворка в.Перадзелка Лоеўскага раёна Гомельскай функцыянуе пры міжсямейных зносінах i ў побыце. На яе сродкі арыешуюцца не толькі карэнныя вяскоўцы, прадстаўнікі беларускай нацыянальнасці. У гэтай жа сферы кантактаў яна мае месца ў маўленчай практыцы i ў змешаных па этнанацыянальнай прыналежнасці сем'ях. Функцыянальныя адносіны традыцыйнай мясцовай гаворкі да іншых моўных
Дадатковыя словы
абяднальных, зяўляецца, свежйнскйй, семях, сямі
3 👁