у гэтым тыпе маўленчай прасторы. 3-за адсутнасщ адпаведнай метадычнай базы выканаўцы праграмы не назапасілі i дыферэнцыраванай моўнай інфармацыі аб рэальным "вонкавым абліччы" традыцыйных мясцовых гаворак пры ўжыванні іх у маўленчай практыцы сацыяльна неаднароднымі групамі вясковых жыхароў. Фактычна, даследныя вынікі выканання гэтай праграмы вызначаюцца не столькі інгэрпрэтацьійньім зместам, колькі маюць характар навуковага паведамлення. Праграма "Руская мова ў нацыянальным рэгіёне" ставіла сваей мэтай атрымаць цэласнае яуленне аб моўнай сііуацыі ў сельскай мясцовасці рэспублікі ў яе розных моўна-геаграфічных рэпёнах. Падобная цэласнасць была забяспечана абследаваннем асобных населеных пунктаў (н.п.). Гэтыя н.п. у прымеркаванасці іх дыялектнай нацыянальнай прасторы прадстаўлялі не толыеі адрозныя групы гаворак у складзе асобных дыялектаў беларускай мовы, але i яе розныя дыялекты. Праўда, іх выбар па рэпёнах не абумоўліваўся пэўнымі лінгвагеаірафічнымі крытэрыямі, не быў абгрунтаваны ён i асобымі метадалагічнымі ўстаноўкамі. Гэта было адвольнае па выбары аб'ектаў абследавання ў рэгіёнах вьюучэнне моўнай сітуацыі ў сельскім камунікатыўным асяроддзі краіны. Паколькі праведзеная палявая праца дазволіла займець факталагічныя матэрыялы з дыялектна адрозных кантынуумаў Беларусі, склаўся болын-менш уяўны малюнак моўнага побыту вясковага жыхарства на ўсёй яе тэрыторыі. Адначасова было вызначана i функцыянальна-камунікатыўнае месца дыялектнай сістэмы (традыцыйных мясцовых гаворак) сярод іншых сістэм вусных моўных зносін. Паўночна-заходнюю ўскраіну Беларусі прадстаўляла ў гэтым даследаванні вёска (в.) Турасполле Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, традыцыйная мясцовая гаворка якой належыць да паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы да групы яго полацка-мінскіх гаворак. Даследчыкам устаноўлена, што моўную сітуацыю ў паселішчы складае функцыянаванне трох сістэм моўнай арыентацыі — мясцовай гаворкі, беларускай i рускай літаратурных моў. Але вобласць ужытку традыцыйнай мясцовай гаворкі тут абмежавана штодзённа-побытавымі зносінамі. Аднак нягледзячы на падобнае камунікатыўнае месца, мясцовая гаворка захоўвае за сабой статус прэстыжнага сродку маўлення. У іншых сферах камунікацыі, перадусім афіцыйнага характару, пашырана выкарыстанне рускай мовы ў яе мясцовым варыянце (Свежинский: 1985, 29), а таксама літаратурнага варыянта беларускай. Характар узаемаадносін трох моўных сістэм, наяўных у мясцовым маўленчым ужытку, выяўляецца праз "узаемадзеянне рускай мовы з беларускай мясцовай гаворкай". (Свежинский: 1985, 27). Вышкам падобных узаемаадносін выступае "золіжэнне мясцовай гаворкі з беларускай літаратурнай мовай пры адначасовым запазычанні русізмаў" (Свежинский
Дадатковыя словы
абектаў, збліжэнне
4 👁