Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
межах Беларусі — гэта дыялекталагічная рэканструкцыя" (Крывіцкі: 1977, 194). Таму, нават нягледзячы на тое, што ў час збірання матэрыялаў для ДАБМ "традыцыйную гаворку ў вёснах часта даводзілася фактычна выяўляць i ўзнаўляць на аснове назіранняў над мовай старэйшых вясковых жыхароў", на маўленне ішных узроставых i сацыяльных труп вяскоўцаў не зважалі (Крывіцкі: 1977, 194). I гэта мела месца ў найболын спрыяльныя гады — у час дыялектнай рэанімацыі"! Выяўлены ўжо тады, у сярэдзіне мінулага стагоддзя, факт, "што мясцовае маўленне (відавочна, сельскіх насельнікаў — B.K.)... вельмі далёкае ад сваёй першароднай дыялектнай чысціні" i што ў сённяшніх умовах "гэта пераважна кангламерат моўных з'яў розных моўных сістэм з рознымі колькаснымі функцыянальнымі суадносінамі паміж імі' (Крывіцкі: 1996, 4) не стаў дадатковым нпуршком да новых дыялекталагічных росшукаў беларусаведаў. Прынамсі, у сацыяльналінгвістычным, дакладней сацыядыялекталагіч ным, кірунку. I замінала даследчаму руху ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы не толькі наяўнасць часава-прасторавага здымка рознаструктурных асаблівасцей яе гаворак у іх сінтэзаваным лінгвакартаграфічным абагульненні. 2.1. У рэчышчы сацыяльна-лінгвістычнай рускамоўна праблематыкі Развідцё савецкага, адпаведна i беларускага, мовазнаўства ў 70-я гады вызначаецца пільнай цікавасцю да праблем функцыянавання рускай мовы ў савецкім грамадстве, дакладней у нацыянальных рэгіёнах былых савецкіх рэспублік. Таму i разгортваюцца ў гэты час даследаванні па комплекснай праграме "Руская мова ў нацыянальным рэгіёне". Буйнамаштабнае вывучэнне стану рускай мовы на савецкай моўнай прасторы з'явілася падставай i неабходнасцю адначасова таксама i для аналізу праблем яе функцыявання ў сельскім камунікатыўным асяроддзі. Навукова-даследчая праірама "Руская мова ў нацыянальным рэгіёне" выконвалася калектьгоам супрацоўнікаў Інстьпута мовазнаўства тагачаснай АН БССР. Прыкладна тады ж былі ажыццёўлены таксама i некаторыя індывідуальныя даследчыя праекты, накіраваныя на вывучэнне моўнай сітуацыі ў асобных частках Беларусі (Булдык: 1983). Адначасова рабіліся прыватныя назіранні над станам i развіццём рэгіянальных моўных працэсаў (Клімчук: 1981,214-220). Комплексная праграма "Руская мова ў нацыянальным рэгіёне" не была метадычна забяспечанай i адаптаванай для правядзення даследавання ў сельскім камунікатыўным асяроддзі. Таму лінгвальныя працэсы ў сельскім кантынууме рэспублікі атрымалі ацэнку галоўным чынам з пазіцый вызначэння функцыянальна-камуні катыўнага месца беларускай i рускай моў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася, зяў
2 👁
 ◀  / 386  ▶