Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
моўных сістэм. Таму ў адносінах да моўных асаблівасцей занальныя ўтварэнні беларускай нацыянальнай мовы — гэта ў значнай ступені вынік трансфармацыі сістэмных адрозненняў асобнага ўзроўню (узроўняў) сацыяльна прэстыжнай мовы. Моўныя з'явы занальнага парадку на тэрыторыі Беларусі неаднолькавыя па лакалізацыі (ЛГ: 1969, карты №№ 7680) i, зразумела, розныя па часе ўзнікнення i паходжання. Выяўленая дваістая, этнагенетычная, з аднаго боку, i культурнагістарычная, з другога, прырода паходжання моўных з'яў, засведчаная на розных частках прасторы мовы, указвала на рэгіянальную неаднароднасць маўлення тагачасных сельскіх камунікантаў. Аднак адлюстраваная на лінгвагеаграфічных картах ДАБМ моўная рэчаіснасць выступала ў выглядзе статычнай i пазасацыяльнай сістэмы адметнасцей. Яна папросту дэманстравалася як факт існасці без усялякай аднесенасці з адпаведнай сацыяльнай групай (групамі) яе носьбітаў. Стваралася ў сувязі з гэтым уражанне, нгго маўленне сельскіх жыхароў уяўляе сабой такі комплекс разнастайных структурна-сэнсавых асаблівасцей, якія групуюцца ў адпаведны дыялект (традыцыйную мясцовую гаворку) i выступаюдь праз мясцовае маўленне. ГІаўсюдна i ва ўсіх яго носьбітаў у сваім поўным, ідэальным складзе. Відавочна, гэта пераболынанае ўяўленне, несуладнае з моўнай рэальнасцю i неадпаведнае ёй. Аднак падобная геаграфічная дэманстрацыя беларускага моўнага ладшафту i не магла быць іншай. Як вядома, "для лінгвагеаграфічнага вьюучэння мовы асноўным аспектам з'яўляецца вьюучэнне тэрытарыяльных адрозненняў сістэмы мовы", пры гэтым "маюць пэўнае значэнне таксама функцыянальна-стылістычны i часавы" (Аванесов: 1963, 8). Пытанні сацыяльнай дыферэнцыяцыі дыялектаў не ўваходзяць у кола лінгвагеаірафічнай праблематыкі па прычыне несумяшчальнасці метадалагічнага апарату сацыяльнай лінгвістыкі i лінгвістычнай геаграфіі. Таму невыпадкова, што менавіта першаснасць прынцыпа "тэрытарыяльных адрозненняў мовы", сфармуляваная найбольш відным прадстаўніком маскоўскай лінгвістычнай школы ў асобе P.I. Аванесава, была адлюстравана на лінгвагеаграфічных картах ДАБМ, навуковым кіраўніком i моўным ідэолагам якога ён якраз непасрэдна з'яўляўся. "Трэцяе вымярэнне" дыялекталогіі — сацыяльны аспект як абавязковы атрыбут дыялекталагічных даследаванняў, але прыстасаваны да лінгвагеаграфічных вопытаў, пад увагу не прымаўся. I не толькі асабіста P.I. Аванесавым, ды i іншымі прадстаўнікамі маскоўскай мовазнаўчай эліты. Разам з тым, япгчэ ў 60-я гады адзін з самых дасведчаных i аўтарытэтных беларускіх дыялектолагаў A.A. Крывіцкі пісаў: "... Карціна беларускай дыялектнай мовы, атрыманая ў выніку абагульнення... палявых даследаванняў (у час збірання матэрыялаў для ДАБМ — В.К.) гаворак у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяў, зяўляецца, зяўляўся
5 👁
 ◀  / 386  ▶