Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
На каштоўнасць змесіу лінгвістычных, у першую чаргу лінгвагеаграфічных, фундаментальных даследаванняў, а таксама манаграфічных публікацый па дыялекталогіі паўпльюаў i час іх выканання. Справа тут вось у чым. 50-я гады, дакладней іх пачатак, сталі для краіны тым гістарычным момантам, калі яе моўнае развіпдё вызначалі "адкатныя i, па сутнасці, дэградацыйныя працэсы" (Крывіцкі: 1998, 66), якія тут мелі месца ў папярэдні, ваенны час, i якія ў значнай ступені прадвызначылі дынаміку моўнага развіцця Беларусі на ўвесь пасляваенны перыяд, а фактычна да пачатку рэфармацыйных прадэсаў, ці перабудовы", у савецкім грамадстве. Спецыфіку i асобасць гэтага кароткага па храналагічных мерках моўнага адрэзку склала арыентацыя беларускіх насельнікаў у сваёй камунікатыўнай дзейнасці галоўным чынам на дыялектныя моўныя сродкі. Вынікі яе ўвасобіліся ў значную "дыялектызаванасць мясцовага насельніцтва" Беларусі, яе ўсходняй i заходняй тэрыторыі (Крывіцкі: 1998, 66). I вось у гэтых, максімальна спрыяльных i прыдатных для лінгвістычных вопытаў умовах адбылося збіранне матэрыялаў для будучага ДАБМа. Падобная маўленчая рэанімацыя жыхароў Беларусі па дыялектных рэсурсах у сваю чаргу дазволіла адлюстраваць на картах першага універсальнага атласа беларускай мовы стан яе гаворак не толькі на момант іх вывучэння, але выявіць i зафіксаваць іх структурныя i паняційна-сэнсавыя асаблівасці i сродкі даўнейшага мінулага. Занатаваныя ў іх геаграфічнай выяве адметнасці дыялектамоўнага беларускага ландшафту праз шлях наступнай ізаглоснай стратыфікацыі паасобных моўных з'яў, прывялі лінгвістаў да нечаканага адкрыцця. Было засведчана: паводле гісторыі складвання i развіцця адметнасці беларускай мовы аб'ядноўваюцца не ў адзін, — як меркавалася i што было ў прынцыпе вядома i дагэтуль, — a ў два ўзроўні 'дыялектных тыпаў адрозненняў. 3 аднаго боку, гэта тыя адрозненні ў галіне яе структуры, якія адлюстроўваюць этнагенетычны ішіях развіцця гаворак беларускай мовы, з другога — дэманструюць вынікі культурна-гістарычных узаемадачыненняў беларускага народа з яго іншамоўнымі суседзямі. У адносінах да мовы ўвасабленнем такіх узаемасувязей i ўзаемакантактаў памежных i тэрытарыяльна аддаленых суседзяў выступаюць занальныя ўтварэнні, ці зоны беларускай мовы. Зоны паводле іх асаблівасцей вызначае той сукупны комплекс адрозных прыкмет ці толькі паасобных адрозненняў, якія не належаць да ўласналінгвальных характарыстычных набыткаў моўнай сістэмы. Інакш кажучы, такія моўныя асаблівасці не з'яўляюцца этнагенетычнай спадчынай, а зоны тым самым утварэннямі сістэмнаструктурнага парадку. Гэта структурна-тэрытарыяльныя моўныя фармацыі, ці адасабленні. Яны склаліся дзякуючы культурна-гістарычным кантактам рознамоўных народаў, дакладней, праз узаемадзеянне іх мясцовых гаворак i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваюцца, зяўляюцца
3 👁
 ◀  / 386  ▶