B.M. Курцова СТАН ДЫЯЛЕКТНАГ A МАЎЛЕННЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX CT. I ЯГО МЕСЦА Ў СІСТЭМЕ СЕЛЬСКІХ САЦЫЯЛЬНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ЗНОСШ 1. Лінгвагеаграфічнае падложжа сацыяльна-дыялекталагічнай праблематыкі У вьюучэнні стану дыялектнага маўлення беларускай мовы ў другой палове XX ст. умоўна можна вылучыць некалысі розных па сваіх задачах i метадалогіі іх здзяйснення накірункаў. Найболын важкім i пленным па выніках сярод іх з'яўляецца лінгвагеаграфічны. Якраз на пачатку 50-х гадоў моваведамі Беларусі было завершана комгшекснае універсальнае даследаванне дыялектнай прасторы беларускай мовы ў межах яе нацыянальнай тэрыторыі. Вынікам творчай працы дыялектолагаў з'явілася стварэнне фундаментальнага лінгвістычнага твора — дыялекталагічнага атласа беларускай мовы (ДАБМ: 1963). Працягам i лагічным завяршэннем гэтага комплекснага унікальнага лінгвагеаграфічнага праекта стаў лексічны атлас, які па шматлікіх прычынах быў надрукаваны значна пазней, чым папярэдні (ЛАБНГ 1-5: 1995-1998). Дадзеныя лінгвагеаграфічныя атласы — панарамнае палатно стану гаворак беларускай мовы ў іх разнастайных сістэмна-струкіурных асаблівасцях у першай палове мінулага стагодцзя. Атрыманыя лінгвагеаграфічным шляхам звесткі аб моўнай рэчаіснасці Беларусі пасляваеннага перыяду дэталізавалі, i тым самым удакладнялі, дапаўнялі i паніыралі навуковыя працы традыцыйнага тыпу. Гэта апісальна-манаграфічныя дыялекталагічныя даследаванні (поўны пералік такіх публікацый гл.: Беларускае мовазнаўства: 1967 i інш. бібліяграфічныя даведнікі гэтай навуковай серыі). Апошнія ў адпаведнасці ca сваімі задачамі, метадамі вьюучэння i аналізу стану традыцыйных мясцовых гаворак беларускай мовы працягвалі скрупулёзную працу ў гэтым кірунку патрыярха беларускай філалогіі i яе заснавальніка Я.Ф. Карскага i ягоных пераемнікаў, беларусаведаў генерацыі 20-х гадоў XX ст., перыяду, вядомага ў гісторыі айчыннага мовазнаўства пад назвай беларусізацыі. Усе разам дыялекталагічныя выданні рознага тыпу зафіксавалі адметнасці структуры дыялектаў беларускай мовы ў прасторы яе нацыянальнага пашырэння ў максімальна поўным выглядзе
Дадатковыя словы
зявілася, зяўляецца
4 👁