Старонка 24
◀ / 386 ▶
ОБОЕ РАБОЕ. Пра падобных людзей. I не крычэце, і не сварэцеса, бо обое рабое. Ні одзін з вас не луччы. ОДДАЦЬ БОГУ ДУШУ. Памерці. Маці Зоніна такая не хворая была, мучылас-мучылас да такі ўчора оддала Богу душу. ОДНЫЕ ВОЧЫ ТОРЧАЦЬ. Пра вельмі худога чалавека. Прывезлі мы нашу Галю з больніцы, а ў ее одные вочы торчаць, думала, не откормлю. ОДНЭ ПЕРЭД ОДНЫМ. Выслужвацца перад кім-небудзь. Учора некі начальнік прыежджаў, то дзірэктор з прыдседацелём однэ перэд одным келе його ходзілі. ОД РУК ОДБІЦЦА. Пра непаслухмянае дзіця. Наш Іван зусем од рук одбіўся, нікого не слухае, кром бацька. ОД СЕРЦА ОДЛЯГЦІ. Супакоіцца. Як сказала дохторка, шчо бацьку лучч стало, так у мене од серца і одлягло, думаю, слава Богу, шчо хоць жывы остаўса. ОНО П'ЯТКІ СВЕРКАЮЦЬ. Пра чалавека, які вельмі хутка ўцякае. От мы ўцекалі от вашого собакі, оно п'яткі сверкалі. ОТКОЛОЦЬ ШТУКУ. Зрабіць штосьці незвычайнае. Чулі, еку Арцё штуку отколоў? Збіў Дзядзя, шчо затоб не ўратовалі. ОТ ТОБЕ І НА! Вокліч з выпадку нечага нечаканага, выказванне здзіўлення, расчаравання. – Узаўтра поеду бабу свою проведаць. – От тобе і на! А я думала, шчо з'агіцірую цебе по грыбы. ОЎЧЫНКА ВЫДЗЕЛКІ НЕ СТОІЦЬ. Нявыгадна. То, браце, оўчынка выдзелкі не стоіць! Луччэй я гетого бычка выгодую, да ў калхоз здам, то хоць грошы мець буду. Не, не продам я тобе його за столькі! ПО ВЕТРУ ПУСЦІЦЬ. Растраціць (грошы, багацце). Коб знала, шчо воны тут без мене ўсе, шчо мела, по ветру пусцяць, то не допусціла б гетого. ПО ВУШЫ. Вельмі многа. Прыходзь до мене, я тобе сколькі хоч укропу дам, у мене гетого добра по вушы. ПОПАЎ У ВОРОНЫ, ТО КРАЧ Я ВОНЫ. Калі выйдзеш замуж (жэнішся), то мусіш прытрымлівацца звычаяў сям'і мужа (жонкі). Ой, дочэнька, попаў у вороны, то крач як воны. Зразу будзе вашко, а потом прывыкнеш. ПОПЛЕСКАЦЬ ЕЗЫКОМ. Сказаць штосьці незразумелае. Прышла до мене кума да нешчо як поплескала езыком, то шчэ й цепер ніяк не розберус, шчо вона хоцела. ПОЎНЫ БЫ ОКО. Роўна з берагамі пасудзіны. Наліла кварту молока поўную, бы око, як жэ я піць буду, то ж розолью. ПО ЎСЁМУ СЕЛУ РОЗНЕСЦІ. Усім расказаць. Да оно ж не кажы нічого куме, бо та по ўсёму селу рознесе, кажному похваліцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶