ПРОПАСЦІ ПРОПАДОМ. Зломоўнае пажаданне. Пропадзі вона пропадом тая бульба! Як мне ўжэ надоело ее перэбіраць!
ПРЫ ЦАРУ ГОРОХУ. Вельмі даўно. Ой, колі гетэ было! Шчэ неколі пры цару Гороху, мне тоды было столькі, бы зара мойму ўнуку.
ПРЫЧЭПІЦЦА, БЫ РАК ДО БЕРЭГА. Хадзіць следам за кім-небудзь. А чого ты прычэпіўса до мене, бы рак до берэга, можэ я не хочу, шчоб ты мене проводзіў!
ПЫД БЕРЭЗЫ ПОЙЦІ. Памерці. Скоро і я ўжэ пыд берэзы пойду, хваціць, пожыла свое.
ПЫД ГАРАЧУ РУКУ. У хвіліну злосці. Ты не зліса, бо ж перэд гетым маці на мене крычала, а тут ты пыд гарачу руку попаласа, то тобе й досталос.
ПЫД НОСОМ. Вельмі блізка. Ну то ты поба, жыве пыд носом і ні разу не зашла до мене.
ПЫДНЯЦЬ НА СМЕХ. Абсмяяць. Не буду я Вальцы таке казаць, вона ж не поймя, оно на смех пыдніме.
ПЫДПІРАЦЬ ПЛЕЧАСМІ. Стаяць каля плота і бяздзейнічаць. І як вам не стыдно, Васіль ледзь того мешка несе, а воны пыдперлі плечамі плота да стояць, хоць бы одзін помог.
ПЫД РУКОЮ. Каля сябе. Положы ножніцы дзе-небудзь пыд рукою, воны мне шчэ трэба будуць.
РАДЫ Ў ГОДЫ. Вельмі рэдка. Да трохі часцей прыежджайце, а то рады ў годы. А мне ж ужэ не так багато й жыць осталоса.
РАЗ ПЛЮНУЦЬ. Вельмі лёгка. Вон коб оно захоцеў, то зробіў бы. Ему ж гето раз плюнуць.
РАЗ У ГОД І КОЧЭРГА СТРЭЛЯЕ. Падобнае можа здарыцца з кожным. Звычайна ў апраўданне чыйго-небудзь учынку. – Воўчык жэ ж раней не піў. – Раз у год і кочэрга стрэляе.
РОЗРЫВАЦЦА НА РОБОЦІ. Вельмі многа працаваць, не шкадуючы сябе. Ганька без мужыка дзецей годовала, аж розрываласа на той робоці, але усех хлопцоў свойіх у людзі вывела.
РОЗЬЕСЦІСА ЯК СВІНЬЯ НА М'ЯКІНІ. Разбагацець за кошт другіх людзей. Гетой Цырык розьеўса, як свінья на м'якіні, да думае, шчо ніхто про ёго махінацыі не знае.
РОЗЯВІЦЬ ШАЙНЮ. Моцна крычаць. Учора Олесь як розявіў шайню, то мо за тры кілометры чутно было.
РОСКІНУЦЬ МОЗГАМІ. Напружана думаць; шукаць выйсце. Села я, да як роскінула мозгамі – бачу непраўду вона мне сказала. Як роскіну я мозгамі – нічого не выходзіць, не знаю, шчо й робіць.
80 👁