Старонка 23
◀ / 386 ▶
НІ ЖЫЦЬ НІ БЫЦЬ. Пра вельмі цяжкае самаадчуванне чалавека. Ой, суседко, ужэ мне ні жыць ні быць, так последніе дне голова боліць, шчо не знаю, шчо й робіць. НІ З ТОГО НІ З СЁГО. Без дайпрычыны. Ну да як жэ ты не знаў? То ж учора началі ні з того ні з сёго спорыць, посварыліса да не говораць. НІКОЛІ НЕ ПРОСЫХАЦЬ. Быць заўсёды п'яным. Мікола Надзін ніколі не просыхаў, то й умёр рано, годоў сорок п'яць ёму было. НІКОЛІ РОТ НЕ ЗАКРЫВАЕЦЦА. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. У твого суседа, мабыць, ніколі рот не закрываецца, колі ні побачу ёго, то вон з некім говорыць. НІ К СЕЛУ НІ К ГОРОДУ. Зусім не да месца. Нашчо ты гетэ плацье надзела, воно ж тобе ні к селу ні к городу. НІ КУЕЦЦА НІ ПЛЕШЧЭЦЦА. Не шанцаваць. Жывуць жэ людзі – і сем'ю маюць, і хозяйство, а мне нешчо ні куецца ні плешчэцца – ніяк не ожэнюса. НІ СЕЛО НІ ПАЛО. Без прычыны. А чого ты крычыш ні село ні пало! Мото зноў з свойім посварыласа? НІ СОБЕ НІ ЛЮДЗЯМ. Зусім не падходзіць. І куды ўжэ вона дзівілас, купіла пальто ні собе ні людзям. НІ ТЭ НІ СЕ. Пра хваравітага чалавека. Іхняя серэдняя дочка зусем жэ нешчо ні тэ ні се, ніяк не вылегчыцца. НІ ХАТЫ НІ ЛОПАТЫ. Не мець нічога. Дочэнька, вон тобе не пара, у ёго ж ні хаты ні лопаты, як жэ ж ты з йім жыць будзеш. НІ ХОЛОДНО НІ ЖАРКО. Зусім не хваляваць кагосьці. А мне от твого багацця ні холодно ні жарко. По мне можэш хоць у золоці купацца, мне ўсё раўно. НІ ЧУТКІ НІ СЛУХУ. Не мець пра кагосьці звестак. А мой хлопец нейдзі на Камчаццы служыць, то ўжэ тры месяцы ні чуткі ні слуху. НІШЧО СОБЕ. Някепскі, добры. – Як жывеш? – Нішчо собе. А жэніх Ольчын нішчо собе: высокі, шырокоплечы да й з віду хорошы. НІЯКІЕ ПРАНЦЫ НЕ БЕРУЦЬ. Нічога не здараецца ні з кім; не прапасці. Нічого, поездзіць да й вернецца, ніякіе пранцы ёго не возьмуць. НІЯК НЕ ДАЙСЦІ. Пра чалавека, які не можа штосьці зразумець. Казала, казала я Йванку як до вакзала дойці, а до ёго ніяк не дойдзе, прышлоса разом з йім іці. НОСОМ ХЛЮПАЦЬ. Ціха плакаць. Сама віновата і нема чого мне тут носом хлюпаць. НУ А ЯК ЖЭ Ж! Пацверджанне: але, так. – Мамо, да гето праўда, шчо цепер сьято веліке? – Ну а як жэ ж! Хіба не чуеш, шчо ў цэркві звоняць?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 386 ▶