НЕ БАБІНЭ ДЗЕЛО. Не твая справа. А ты чого ўмешваешса? Гето не бабінэ дзело! Без цебе розберомса, начальнік найшоўса!
НЕ ГОВОРЫ КУМА, БО Ў САМОЕ МУЖЫК П'ЯНІЦА. Калі ў самога такая ж бяда. – От ужэ ж у мене спіна боліць, шчо зранку не сціхае. – Ой, не говоры кума, бо ў самое мужык п'яніца. Я думала, шчо ўчора зусем не ўстану – ге болела.
НЕ ДАВАЦЬ ПРОХОДУ. Хадзіць за кім-небудзь следам, настойваць на чым-небудзь. Не знаю, шчо й робіць, Віця ўжэ проходу мне не дае, кажэ, шчоб выходзіла за его замуж, а мне йшчэ ж тры годы вучыцца.
НЕ ЛЕЗ ПОПЕРЭД БАЦЬКА Ў ПЕКЛО. Пра чалавека, які хоча быць усюды першым. От не лезь поперэд бацька ў пекло, зразу я скажу, а потом мы добавім, як будзе шчо.
НЕМА ДУРНЫХ. Выказванне нязгоды. Нема дурных! Раз людзі не йдуць на роботу, то і я не пойду. Сьято – то сьято для ўсех.
НЕМА Й ШЧО. Вельмі лёгка. Поборонуй но мое соткі. Тобе ж на тракторы гето нема й шчо зробіць.
НЕ НАХОДЗІЦЬ СОБЕ МЕСТА. Вельмі непакоіцца. Я тут собе места не нахожу, а вона як поехала, то не пішэ і не звоніць.
НЕ ПОЧАТЫ КРАЙ (РАБОТЫ). Вельмі многа. Не пойду я ні на які вечор, у мене шчэ роботы не початы край.
НЕ СВОЙІМ ГОЛОСОМ. Ненатуральна крычаць. Чую, нехто крычыць не свойім голосом. Я як выбегла з хаты, аж бачу, бык за некім жэнецца.
НЕ ЎСЕ ЎДОМА. Прыдуркаваты. У цебе точно не ўсе ўдома, раз ты дзешово продала поросята.
НЕХ ТОБЕ КОШ І РЫБА! Вокліч з выпадку нечага нечаканага. – Ой, учора перэходзіла канаву да чуць не ўтопіласа. – Нех тобе кош і рыба! То ж трэба было дзівіцца!
НЕ ЦЕПЕР, ТО Ў ЧЭЦВЕР. Калі-небудзь, не ў далёкім будучым. Ну нічого, попомніць вон мене! Не цепер, то ў чэцвер, а я ему тым жэ самым отплачу.
НЕЧЫСТАЯ СІЛА. Пра чорта. От жэ і не праўда! Моя баба казала, шчо нечыстая сіла ў лозе або ў болоці жыве.
НІ БОГУ СВЕЧКА, НІ ЧОРТУ КОЧЭРГА. Штосьці недарэчнае. Ну ты й граблі зробіў, ні Богу свечка, ні чорту кочэрга.
НІ ЖЫВЫ НІ МЕРТВЫ. Аслупянелы ад страху. Стойіць бачу моя Таня ні жыва ні мертва, гето так тое гадзюкі злекалас, ніколі ж до того не бачыла.
79 👁