ЛЁГКІ НА ЎСПОМІН. Той, які з'яўляецца ў момант размовы аб ім. От ты, Манько, лёгка на ўспомін, а мы шчэно казалі, шчо попытаём у цебе, як ты гуркі садзіш.
МАКСІМКОВА ГОЛОЎКА. Пра вельмі хітрага чалавека. Некалі ў вёсцы жыў надта хітры чалавек ад прыроды. От Максімкова голоўка, гето ж трэба было таке прыдумаць: порубаў собе руку, шчоб у арміі не служыць.
МАЛО КАШЫ ЕЎ. Пра слабога чалавека. Ну, Петро, мало ты кашы еў, раз такого пенёчка пыдняць не можэш.
МІР НЕ ПОМНІЦЬ, СТРАНА НЕ ЗНАЕ. Ніколі такого не было. Такого хвалька, бы твой сусед, ужэ мір не помніць й страна не знала.
МОЗОЛІЦЬ ВОЧЫ. Лайдакаваць. Валік, не мозоль мне тут вочы, да йдзі сена корові скінь.
МОЛОКО НА ГУБАХ НЕ ОБСОХЛО. Пра маладога, нявопытнага чалавека. А ты мне тут не ўказвай, шчо робіць, у цебе шчэ молоко на губах не обсохло.
МОЛОЦЬ ЕЗЫКОМ. Гаварыць пустое. Эйбо, Олечка, не мелі езыком, да дай цілівізора послухаць.
НАВЫЛЁТ БАЧЫЦЬ. Вельмі добра ведаць кагосьці. Слухай, я ж цебе навылёт бачу, не выкручвайса да кажы, шчо ты хоцеў.
НА ГУЛЬКІ ХОДЗІЦЬ. Хадзіць на дыскатэку. Гето ж Міколіна дочка шчэ зусем малая, а бач ты – ужэ на гулькі ходзіць.
НАДУЦЦА, БЫ МЫШ НА КРУПУ. Пакрыўдзіцца. Моя старая надулас, бы мыш на крупу, не хочэ й говорыць.
НАЙШОЎ ХАНЯ МАНЮ. Пра падобных людзей. Ну то ты поба на Паўлікового хлопца – сам хітры, а жонка ішчэ хітрэйша. Гето ж найшоў Ханя Маню!
НА МОЙ РОЗУМ. На асабістае меркаванне. Гето то не мое дзело, але на мой розум нікуды тобе перэежджаць не трэба.
НА НЕТ. Дашчэнту, зусім. Валька хоць бы суседоў ужэ постыдзілас, хозяйство свое на нет звела, дажэ курэй не покінула.
НА НОЧ ГЛЯДЗЯ. Позна вечарам. Куды собіраешса, на ноч глядзя, малы шчэ ў клуб ходзіць.
НА ОДЗІН КОПЫЛ. Падобныя. У іхнёй сем'е ўсе дзеці на одзін копыл.
НА ОДНОЙ НОЗЕ. Хутка. Бежы у магазін, сынку, да гледзі ж на одной нозе, бо мне трэба на роботу, а малого нема з кім оставіць.
НА СВОЕ ВОЧЫ. Непасрэдна сам. Ганночка п'яць стограмовок выпіла, я на свое вочы бачыла, то ледзь дохаты пошла.
НА СВОЮ ГОЛОВУ. Сабе на турботы. Ой, суседко, то ж узяла на свою голову доччыных дзецей, то ўжэ трэйці дзень не маю от йіх спокою.
82 👁