Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
насаты, наст, посаль, насацік, насатка нос; кучаравы кучары 'завітыя валасы'; сукрысты сукурытка, сукырык 'завіток валос'; распэтланы пэтлахі 'доўгія валасы'; раскудланы, раскудлаваны, раскудлошаны кудпы валасы'; пуцаты, пуцаваты, апуцаваты, апуцалаваты пуцы, пуцкі шчокі', пуца 'твар з поўнымі шчокамі'; відаты від твар' i г.д.; в) найменні, утвораныя шляхам асноваскладання ад саматычных назваў: лупавокі лут + вока.; вірлавокі вірлы + вока:, вталупы воны + лупы i г.д. Сінекдахічныя найменні асобы ўзніклі ў выніку семантычнай дэрьшадыі - шляхам прамога пераносу наймення часткі цела чалавека на самога чалавека. Афіксальныя назвы ўтвораны пераважна суфіксальным спосабам. Складаныя найменні, якія сустракаюцца ў гэтай падгрупе, утварыліся ў выніку складання асноў двух слоў. Найменні з прамой матьгоацыяй змешанага тыпу ўяўляюць сінтэз асобных кампанентаў назваў з агульнапрыкметавай, дзеяслоўнай або саматычнай матьшацыяй. Адпаведна паводле граматычнай прыналежнасці матьшавальных назваў тут вылучаюцца найменні ca структурай "прыметнік + назоўнік", "назоўнік + дзеяслоў", "прыметнік + дзеяслоў". Гэта такія назвы, як велькавокі ( вялікія вочы), таустагубы ( тоўстыя губы), дауганосы ( доўгі нос), крываносы ( крывы нос), круглавіды ( круглы від 'круглы твар'), паунавіды ( поўны від 'поўны твар'), круглаліцы ( круглае ліцо 'круглы твар'), губашлёп ( шлёпаць губамі), крывашлап ( крывы i шлапаць 'шлэпаць нагамі') i інш. Гэтыя найменні ўтварыліся шляхам асноваскладання. Для вытворных назваў ад гэтых слоў характэрна афіксацыя: даўганосік, даўганоска даўганосы. Назвы чалавека з ускоснай матьшацыяй прадстаўлены метафарычнымі найменнямі, нгго ўзніклі ў выніку пераасэнсавання назваў і н і і і ых тэматычных груп лексікі. Паводле матывацыйнай прыкметы ў гэтай групе назваў некаторыя даследчыкі1 вылучаюць настутшыя віды найменняў: 1) найменні, матываваныя назвамі жьюёл (заамарфізмы): 1 Кавальчук A.I. Семантычная дэрывацыя асабовых найменняу з гаворак Гродееншчыны // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навук. канф., 24 кастр. 2001 г. Гродна, 2002. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 386  ▶