Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
вогір, каніско, стаеннік 'дужы, здаровы (часта гультаяваты) чалавек' вялікі, сыты конь'; бугаіска 'дужы гультаяваты чалавек' 'вялікі бык'; смяцюх 'малы, нядужы чалавек' заал. аўсянка', верабей' i інш.; 2) найменні, якія матьюуюцца назвамі дрэва, яго частак: дзерць 'моцны чалавек' 'тоўстае дрэва'; бушвалак, бурвалак (бурвэлак) 'моцны, камлюкаваты чалавек' 'кавалак бервяна'; карчак 'дужы, каржакаваты чалавек' 'корч, пень, вывернуты з зямлі'; гніляк 'хваравіты чалавек' 'кусок гнілога, спарахнелага дрэва' i інш.; 3) найменні, што матывуюцца назвамі пэўных прадметаў побыту: качолка 'дужая, рухавая жанчына' 'качалка, круглая палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны'; рэптух 'стары, нямоглы чалавек' 'вялікая торба, мяшок'; латок 'тоўсты чалавек' 'жолаб для сцёку вады, соку'; торба 'тоўстая жанчына' мяшок' i інш.; 4) найменні, матываваныя назвамі транспартных сродкаў, вялікіх пабудоў: рыдван 'здаровы, модны мужчына' уст. 'вялікая дарожная карэта'; галобля 'пра высокую тонкую дзяўчыну' аглобля'; ратонда 'тоўстая жанчына' 'круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі i ўпрыгожаная купалам' i інш.; 5) найменні, матываваныя назвамі раслін, іх частак: жауцяк (жаўтляк) 'хваравіты чалавек з тварам жоўтага колеру' 'стары насенны агурок'; стрымбуль 'хударлявы, празмерна высокі хлопец' сцябло'; латиак 'даўганогі чалавек' 'грыб падбярозавік'; баравік 'нізкі каржакаваты чалавек' 'грыб белы' i інш.; 6) найменні, якія матьюуюцца іншымі назвамі: чарап'ё 'старыя хворыя людзі' чарапкі'; кавяла 'кульгавая жанчына' 'мыліца - палка, на якую абапіраецца хворы на ногі чалавек'; кіта 'мажная тоўстая жанчына' 'вязанка, цюк, сноп'; шышак 'хто малога росту, недарослы, падлетак' 'патаўшчэнне ў выглядзе шышкі, гузак' i інш. Заўважым, аднак, што найменні, якія матьюуюцца назвамі дрэва i яго частак, i найменні, матьюаваныя назвамі раслін i іх частак, мэтазгодна адносіць да адной групы найменняў, матьюаваных назвамі расліннага свету (у параўнанні з заамарфізмамі). Таксама можна, напэўна, уключыць у адну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

латйак, чарапё
3 👁
 ◀  / 386  ▶