Паводле граматычнай прыналежнасці матывавальнага слова ў першай групе вылучаюцца тры тыпы назваў: а) назвы з агульнапрыкм етавай матывацыяй (ад'ектыўная матывацыя): сляпун, слепяндзя сляпы; крывянда, крывяндос крывы; рабза, рабэйза, рабзуй рабы; слабак, слабачка слабы i г.д.; б) найменні, што матывуюцца назвамі пэўных дзеянняў чалавека (дзеяслоўная матывацыя): абадраны, абадранец, абдзіркус абадраць, абдзіраць; абшарпаны, абшарпанец абшарпаць; чыкільда, чыкілінда чыкіляць; шлэптух шлэпаць i г.д.; в) найменні, што матьюуюцца абстрактнымі назоўнікамі (субстантыўная матывацыя): моцны моц; красун, красуха краса; сілак, сілач сіла. Для назваў гэтай трупы характэрны такі спосаб намінацыі, як афіксацыя, пры якім новыя найменні ўтвараюцца з дапамогай разнастайных словаўтваральных сродкаў (часцей за ўсё суфіксаў). Другую трупу найменняў з прамой матывацыяй складаюць словы, што матывуюцца назвамі пэўных частак цела чалавека, інакш кажучы, маюць саматычную (або партытыўную) матывацыю. Паводле граматычнай прыналежнасці матьюавальнага слова тут вылучаецца толькі адзін від найменні з субстантыўнай матывацыяй, паколькі ўсе саматычныя назвы (тыпу нага, рука, вочы, губы) выражаюцца ў беларускай мове назоўнікамі. Паводле спосабаў намінацыі ў гэтай ірупе вылучаюцца тры віды найменняў: а) сінекдахічныя назвы: барада 'чалавек з барадой' 'барада ў чалавека'; лупа 'губаты чалавек' губа'; нос 'чалавек з вялікім носам' нос'; кудра 'чалавек з кучаравымі валасамі' кудры, кудра валасы'; б) афіксальныя ўтварэнні, матьгоаваныя назвамі частак цела чалавека: губаты, губар губа; вылупак, лупаты, лупач, лупацъка лупы вочы'; вірлаты, вірласты, вірлач вірлы вочы'; вушаты, вушаха, вушацік вушы
Дадатковыя словы
адектыўная
5 👁