Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
пулъкаты/щ)¥ты', лэвій (лывэй) сівы', пекур 'з рабаціністым тварам', груня 'мажная жанчына', гутыра 'тоўстая непаваротлівая жанчына' i інш. Этымалагічныя тлумачэнні гэтых слоў адсутнічаюць у слоўніках. Аднак адносна паходжання i матывацыі некаторых з іх можна выказаць пэўныя меркаванні. Разгледзім, напрыклад, найменне. груня, што зафіксавана на Тураўшчыне ў значэнні 'мажная жанчына' [ТС]. Можна памеркаваць, нгго этымалагічна яно звязана з ўкраінскім найменнем грунъ холм', рускім грунь 'грунт, глеба', адпаведнікі якім ёсць i ў іншых славянскіх i неславянскіх мовах [ЭСУМ, 1, 606; СРНГ, 7, 169]. Гэтыя назвы, на думку этымолагаў, па паходжанню звязаны з найменнем грудь (прасл. *grgdb), якое ў славянскіх мовах у адным ca значэнняў выкарыстоўваецца для абазначэння часткі цела1. Верагодна, што назва грунъ у значэнні 'мажная жанчына' матывуецца менавіта такім чынам (сінекдахічны перанос наймення часткі цела чалавека на самога чалавека). Часта ўзнаўленню матывацыйнай базы i аднясенню слова да матьгоаваных або да нематьгоаваных найменняў садзейнічае дыялектны матэрыял, змешчаны ў разнастайных лексікаграфічных працах. Напрыклад, інфармацыя адносна этымалогіі слоў гарахаваты, ярахаваты, зафіксаваных на Тураўшчыне [ТС], a таксама ў Іванаўскім, Маларыцкім, Драгічынскім раёнах Брэсцкай вобласці [НЛ, ДСБ, ЖНС] ў значэнні 'кучаравы чалавек', адсутнічае ў этымалагічных слоўніках. Аднак у "Дыялектным слоўніку Брэстчыны" знаходзім, што ў гэтым рэгіёне сустракаюцца словы гарахі, ярахі ca значэннем 'кучары, кучаравыя валасы', якімі i матывуюцца адпаведныя назвы кучаравага чалавека. Хутчэй за ўсё такая матъюацыя не з'яўляецца зыходнай, i можна меркаваць, што этымалагічна назвы гарахаваты, ярахаваты звязаны ca словам гарох (перанос назвы з адной тэматычнай сферы ў іншую на аснове падабенства кучаравых валасоў чалавека i завітых вусоў гароху). Найменні з прамой матывацыяй мы ўмоўна падзяляем на тры групы згодна з іх семантычным зместам: 1) найменні, што матывуюцца назвамі агульных прыкмет, дзеянняў або адцягненых паняццяў, звязаных з чалавекам; 2) найменні, матьюаваныя назвамі частак цела чалавека; 3) найменні змешанага тыпу. Гэтыя віды найменняў можна класіфікаваць як паводле граматычнай прыналежнасці матывавальнага слова, так i паводле спосабаў намінацыі. 1 Этимологический словарь славянских языков / под. ред. О Н. Трубачева Вып. 7. Москва, 1980. С. 146-149; Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4-х т. М., 1964 - 1973. Т. 1. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, пулъкатыіщ
3 👁
 ◀  / 386  ▶