Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
А. У. Ксяндзова ВІДЫ НАЙМЕННЯЎ У ТЭМАТЫЧНАЙ ТРУПЕ ЛЕКСІКІ, ЯКАЯ ХАРАКТАРЫЗУЕ ЧАЛАВЕКА ПАВОДЛЕ ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ Вызначэнне відаў найменняў у той або іншай тэматычнай групе лексікі - адно з пытанняў, якія вьшучае анамасіялогія. Як адзначае малдаўскі даследчык В. Павел, "у прынцыпе, дзякуючы агульнай псіхалагічнай аснове механізм намінацыі адзіны для ўсіх моў, але сродкі гэтай з'явы, віды найменняў, суадносіны паміж імі, праяўленне агульных i прьюатных заканамернасцей намінацыі... разнастайныя i неаднолькавыя"1. Мэта нашага даследавання - высветліць, якія асноўныя віды найменняў існуюць у гаворках беларускай мовы для характарыстыкі чалавека паводле знешняга выгляду i якія адпаведныя ім спосабы намінацыі ў гэтай трупе лексікі прадстаўлены. Адзначым, што мы разглядаем толькі аднаслоўныя лексічныя абазначэнні. У працэсе намінацыі важную ролю выконвае матываванасць назваў, таму пры вызначэнні разнастайных відаў найменняў неабходна ўлічваць характар матывацыйнай прыкметы, якая пакладзена ў аснову пэўнай назвы. Вядома, што ўнутраную форму найменняў могуць складаць прыкметы, звязаныя як з самім характарызуемым аб'ектам намінацыі, так i з іншымі аб'ектамі. Адсюль вынікае, што назвы моіуць матывавацца словамі, што адносяцца да адной або да розных тэматычных труп лексікі. У залежнасці ад гэтага вызначаюцца найменні з прамой i ўскоснай матывацыяй. Узнаўленню ўнутранай формы слова часта спрыяе этымалагічны аналіз, аднак для многіх назваў унутраная форма так i застаецца нявысветленай, поўнасцю або часткова страчанай. У трупе назваў чалавека паводле знеіпняга выгляду (таксама, як i ў іншых тэматычных трупах лексікі) вылучаюцца тры асноўныя віды найменняў у залежнасці ад іх матьюаванасці / нематываванасці: 1. Нематываваныя найменні. 2. Найменні з прамой матывацыяй. 3. Найменні з ускоснай матывацыяй. Да нематываваных найменняу адносяцца словы з няяснай, згубленай або нявысветленай этымалогіяй. Гэта такія, напрыклад, назвы, як пуля ты 1 Павел В.К. Лексическая номинация.Кишинев, 1983. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, абектамі, зявы
7 👁
 ◀  / 386  ▶