Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Ой, рана-рана, ў снапкі павяжыце. Ў снапкі павяжыце, ў копачкі складзіце, Ой, рана-рана, ў копачкі складзіце. Ў копачкі складзіце, цапамі аббіце, Ой, рана-рана, цапамі аббіце. Цапамі аббіце, жорнамі змяліце, Ой, рана-рана, жорнамі змяліце. Ж орнамі змяліце, праскуркі напячыце, Ой, рана-рана, праскуркі напячыце. Праскуркі напячыце, у храм аднясіце, Ой, рана-рана, у храм аднясіце. У храм аднясіце, людзей накарміце, Ой, рана-рана, людзей накарміце!1 У іншых песнях такога тыпу з просьбай звяртаецца сама русалка. Матывацыя тэрміна граны тыдзенъ i іншых хранонімаў гэтага перыяду з'яуляецца падобнай. На поўдні Беларусі свята Пяцідзесятніцы можа мець назвы зялёныя святкі i клечанне. Хранонім зялёныя святкі — гэта запазычанне з польскай мовы. Субота напярэдадні свята мае назвы зэлэна субота (Дняпроўскае Чарнігаўскага р-на), зеленая субота (Ровенскі павет). Галіны, якімі ўпрыгожвалі хаты, называюцца зеленець (Ровенскі павет)1 2. Найменне клечанне, абазначае як назву свята, так i абрадавую зеляніну i мае распаўсюджанне пераважна на Украіне, але сустракаецца i на поўдні Беларусі (Аздамічы, М.Малешава, Лугкі Столінскага р-на)3. Украінскім народным гаворкам вядомы таксама назвы клечати 'прыбіраць, упрыгожваць зелянінай', клечь сцябліна'. Украінскія даследчыкі, услед за M. Фасмерам, звязваюць гэтыя тэрміны ca словамі клёк 'што-небудзь зацвярдзелае,' клёкнуць 'завядаць, зморшчвацца, высыхаць'4. Аднак больш верагодна, што клечанне мае сувязь з каранямі клек, клёк ca значэннем 'жыццёвая сіла, сокі, клейкасць', што стасуецца з агульным сэнсам свята5. "Згодна з народнымі прымхамі, на грэной неделе нельга нічога плесці, круціць, гнуць, гарадзіць, ставіць кросны i інш., нібы, гэта адаб'ецца 1 Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн.: Універсітэцкае, 1989. C. 54-55. 2 Толстая C.M. Материалы к этнодиалектному словарю // Славянское и балканское языкознание. М.: Наука, 1986. С. 123. 3 Тураўскі слоўнік. Мн.: Навука i тэхніка. 1984. С. 196. 4 Эшмолопчний словник украі'нськоі мови. Киів Навукова думка, 1985. Т. 2. С. 459. 5 Тураўскі слоўнік.... С. 196. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі г яе пагранічча. Мн.: Навука i тэхніка, 1980. T. 2. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабецца, зяуляецца, кйів, клечатй, украінськоі
5 👁
 ◀  / 386  ▶