Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
цыбулі); 4. соты з мёдам; 5. мяжа, гранінд1. Граністы — у беларускай мове той, які складаецца з многіх клубняў, урадлівы1 2, у рускай — гряновитые луга — 'лугі з высокай сакавітай травой'3. A.M. Трубачоў прыводзідь старажытны лексічны дыялеюызм *grenbjb зялёны', роднасны германскаму *gran зялёны'4. Верагодна, тэрміны граны тыдзень, граная нядзеля — старажытныя назвы часу знаходжання русалак на зямлі, з праславянскім коранем *gran галіна', які вьшодзіцца ад i.-e. *ghre 'расці, даваць парасткі'5, што яшчэ раз пацвярджае здольнасць русалак упльшаць на ўрадлівасць. Асабліва цікавым нам падаецца сувязь славянскага кораня з нямецкім Granne 'асцюк коласа'. Зусім празрыстая паралель: русалка — колас бачна у песні, запісанай у в. Стаўбун Веткаўскага р-на. На гряной нядзеяі русалкі сядзелі, Ой, рана-рана, русалкі сядзелі. Русалкі сядзелі, на бога глядзелі, Ой, рана-рана, на бога глядзелі. А бог сына жэне, Ілля дочку 'ддае, Ой, рана-рана, Ілля дочку ддае. На новой сялібе пшаніца ж стаяла, Ой, рана-рана, пшаніца ж стаяла. Пшаніца ж стаяла, каласком махала, Ой, рана-рана, каласком махала. Каласком махала, галаском крычала, Ой, рана-рана, галаском крычала: Дзевачкі ж, сястрычкі, падайце ж вадзічкі, Ой, рана-рана, падайце ж вадзічкі. Падайце ж вадзічкі з халоднай крынічкі, Ой, рана-рана, з халоднай крынічкі. Цяжка ж мне стаяці, каласком махаці, Ой, рана-рана, каласком махаці. Каласком махаці, галаском крычаці, Ой, рана-рана, галаском крычаці. Вы ж мяне сажніце, ў снапкі павяжыце, 1 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча 1979. T.l. С.476,477; Тураўскі слоўнік. Мн.: Навука i тэхніка, 1982. T.l. C.227; Жывое народнае слова Мн.: Навука i тэхніка, 1992. C.89 2 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча Мн. 1979. T.l. C.476-477. 3 Словарь русских народных говоров. Ленинград, 1972. Вып. 7. С. 113,116,191. 4 Трубачев О Н. Опыт ЭССЯ: к 30-летию с начала публикации (1974— 2003). Доклад пленарного заседания. ХПІ съезд славистов. Москва, 2003. С. 13. 5 Этимологический словарь славянских языков. М.: Наука 1974. Вып. 1. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 386  ▶