пачварны выгляд русалак залежыць ад адносін да іх інфарманта: лічыць ён русалку няшкоднай або, наадварот, баіцца яе1. Больш познія ўяўленні аб русалцы ў выглядзе птушак (Пасынкі Мядзельскага р-на), "птушкі ў лесе", " птіца як каршун" (Свяда, Слабада Лепельскага р-на), "гусьмі ляцелі, людзьмі хадзілі" (Чарнобыльскі р-н), магчыма, звязаны з ўяўленнямі аб птушках як іпастасях душ памерлых. Беларускія матэрыялы пацвярджаюць дадзеныя, што русалкамі станавіліся пераважна нябожчыкі, памерлыя не сваёй смерцю, закладныя", якіх, па царкоўных канонах, нельга хаваць на могілках, адпяваць, памінаць. На Палессі захаваліся дні, калі памінаюць такіх нябожчыкаў: "... от у чэтвэр ужэ по Тройцы, ну у нас называють Намська Труйца. Гэпго ўмэрлых. И ў гэтых ўмэрлых вжэ тыйи дивчята йдуть, девкы, которы поумиралы дивкы, вжэ идуть гуляты воны по жытовы. А потом уж э идуть воны на кладбишча и с сэбэ одэжу пэрэтрушваютъ" (Спорава Бярозаўскага р-на)1 2. Памшальны чацьвер для закладных" нябожчыкаў пасля Тройцы (Намска I, Навска I, Надьска Т) супрацьпастаўляецца чацьвяргу пасля Вялікадня, калі паміналі дзядоў". Палеекія дадзеныя можна параўнаць ca звесткамі з Тульскай губерніі: "...y аўторак на русальным тыдні, сяляне памінаюць тапельцаў i вісельнікаў; родныя апошніх за спачын душ разбіваюць на іх магілах чырвоныя яйкі i прызываюць пры гэтым абрадзе русалак, якім пакідаюць у ахвяру частку бліноў, што прынеслі для памінання"3. Прыклады сведчаць аб тоеснаснасці русалак i нябожчыкаў. Абрад "праводзін русалкі" часта заканчваўся на могілках. На Беларусі i ў Pacii час, калі русалкі знаходзяцца на зямлі, прымяркоўваецца да Сёмухі (тыдзень напярэдадні свята, пасля яго або наступны). У некаторых месцах з'яўленне русалак звязана ca святам Купалы. Найменні часу належаць да старажытнага пласта лексікі. Сярод назваў тыдня ў беларусаў i рускіх пераважае русальны. Арэал пашырэння тэрміна граны (гранаты) тыдзень супадае з умоўнай мяжой паўднёва-усходняй дыялектнай зоны беларускіх народных гаворак i мае працяг у Pacii i на Украіне. Семантыка назвы страчана. Зараз слова асацыіруецца з гульнямі русалак (граннем). У сучасных беларускіх i рускіх дыялектах корань -гран- маюць словы са значэннем: 1. баразна, радок, градка; 2. гронка (арэхаў); 3. корч 1 Казначэеў В.В. Сучасны стан усходнепалескай міфалагічнай традыцьи // Гавораць чарнобыльцы. Мн.? 1994. С.І75. 2 Толстая С.М. Полесский народный календарь. Материалы к этнодаалектному словарю: К-П // Славянский и балканский фольклор. Духовная культура Полесья на общеславянском фоне. М.: Наука, 1986. С.205. 3 Русский народ, его обычаи, обряды, предания, суеверия и поэзия. Собр. М. Забылиным. М.: Книга принтшоп, 1990. С
Дадатковыя словы
дйвкы, дйвчята, зяўленне, поумйралы, тыйй
2 👁