р-на)1. У якасці храноніма тэрмін вядомы у старажытнаславянскай (р у с а ли А), балгарскай (русалш), старажытнасероскай (pyccmua), сероскахарвацкай (руссиье) мовах1 2. Русаліі ў Албаніі (праз 25 дзён пасля Вялікадня) — гэта свята кветак, звязанае з культам продкаў3. Няма падставы не пагадзіцца з даследчыкамі, што гтрыведзеныя назвы бяруць пачатак ад rosalia— язычніцкага рымскага свята руж, да якога царква прыстасавала дзень св. Шцідзесятніцы. Вядомы rusalii i ў румынаў, дзе лексема абазначае злых духаў, што з'яўляюцца на зямлі ў панядзелак пасля св. Пяцідзесятніцьі. На ўсходнеславянскіх землях святкаванне русалій супала з шанаваннем духаў расліннасці, якія пад уплывам храноніма атрымалі назву русалка. Магчыма, яна замяніла спрадвечныя ўсходнеславянскія найменні берегиня, верегиня. Верагодна, яшчэ болын старажытнай з'яўляецца назва переггшя, якую зафіксаваў Грынчанка, як найменне дзяўчыны, што выконвае ў абрадзе ролю русалкі. У ст.-руск. мове слова мела значэнне 'непраходная мясцовасць' з праславянскага *pergini4. Ba ўкраінскай мове, у гаворках Заходняга Палесся захаваліся назвы наука, марка, каука (праслав. *navb з i.-e. nau карабель' (як сродак перапраўкі душ у іншы свет)5. Прыведзеныя назвы сведчаць аб шматлікасці міфалагічных істот, якія з'яўляліся на памежжы таго" i гэтага" свету (берагі рэк, абрывы, балоты). Факт, што найменне русалка, якое у славян асацыіравалася з колерам валасоў русы", атрымала шырокае распаўсюджанне, падштурхоўвае да думкі, што старажытныя ўсходнеславянскія духі расліннасці мелі выгляд маладых дзяўчат з доўгімі светлымі валасамі. Сучасныя ўяўленні аб знешнім выглядзе русалак супярэчлівыя. Часцей гэта антрапаморфныя істоты, пераважна дзяўчаты або жанчыны, радзей дзеці. "Лакальныя адрозненні ў абліччы русалак вызначаюцца ўвогуле насіупным наборам прымет: жаночае - мужчынскае (вельмі рэдка), вялікае малое (рэдка), прыгожае - непрыгожае (часта), з вялікімі грудзямі - без іх, з зялёнымі валасамі - з русымі валасамі (часта i ў залежнасці ад месца жыхарства — у вадзе або ў жыце, у лесе, часткова ў залежнасці ад полу)6. Мы згодны з пунктам погляду В.В. Казначэева, які лічыць, што прывабны або 1 Толстая C.M. Полесский народный календарь. Материалы к этнодиалектному словарю: Р-Я/ / Славянский и балканский фольклор. М.: Индрик, 1995. С.261. 2 Фасмер М. Этимологический словарь... С.520. 3 Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Летне-осенние праздники. М.: Наука, 1978. С.246,261,262. 4 Этимологический словарь славянских языков. М.: Наука, 1974. Вып.1. С. 193. 5 Этымалапчны слоўнік беларускай мовы. Мн., "Навука i тэхніка", 1991. T. 7. С. 273. 6 Толстой Н.И. Заметки по славянской демонологии. Каков облик дьявольский?// Очерк по славянской мифологии и этнолингвистике. М.: Индрик, 1995. С
Дадатковыя словы
верегйня, зяўляецца, зяўляліся, зяўляюцца, руссйье, сербскахарвацкай, старажытнасербскай
4 👁