на прыплодзе свойскай жывёлы — прыгшод будзе пакалечаны"1. " У сё на скацине акажыцца, ни зроду ня минецца, а цяпер ж а... кароука уж о цельна, авечечка тож "1 2. "А поспи гряной, на Разгары, у первый день Пятровак голик пасячэт на парози [цяжарная жанчына] и ў печку, шоб дитёнак ня урода был" (Радушна Трубчэўскага р-на Бранскай вобл.)3. Падобных звычаяу прытрымліваліся на Каляды i Масленіцу. Найменне кривая нядзеля таксама нагадвае калядныя i масленічныя крывыя вечары, якія характерны пераважна для віцебска-магілёўскай ірупы гаворак, Смаленшчыны i Браншчыны. Дадзеныя терміны падкрэсліваюць "небяспечнасць часу" i пацвярджаюць сувязь абазначаных прамежкаў часу. Абрад "праводзін русалкі" з'яўляецца працягам міфалагічных уяўленняў аб русалках. Ен широка распаўсюджаны ў Раей, а ў Беларусі мае месца толькі на Гомелынчыне. Л.Н. Вінаградава падрабязна разгледзела гэты абрад4. Асноўныя абрадавыя сімвалы: доўгія распушчаныя валасы, белая сукенка з доўгімі рукавамі — пацвярджаюць вывады Рыбакова, што відарысы на бранзалетах ca скарбаў XII—XIII стст. — гэта сцэны русальнага абраду, a самі бранзалеты адносяцца да рытуальных прадметаў. Дарагі матерыял упрыгожванняў гаворыць аб прыналежнасці іх багатым дамам, якія прымалі ўдзел у сакральным дзеянні, што, ў сваю чаргу, сведчыць аб важнасці яго выканання. Разнастайныя сакральныя знакі i сімвалы, такім чынам, дапамагаюць рэканструяваць фрагмент архаічнай мадэлі свету, зрабіць вывады, што русальная традыцыя, нягледзячы на працэс яе разбурэння, захавала свой спрадвечны сэнс. Супярэчлівасць жа вобраза персанажа звязана менавіта з маністычнай яго асновай. Спашлёмся на радкі артыкула Л.М. Вінаградавай: "Дваістасць, лагічная непраясненасць i супярэчлівасць вобраза "таго свету" можа быць прызнана з'явай сінхроннага зрэзу, таму што гэта ўласцівасць самой мадэлі язычніцкага свету, якая дазваляе сумяшчаць рысы, на сучасны погляд, узаемавыключальныя. Немагчымасць адназначна апісаць "той свет", які размешчаны i пад зямлёй, i на нябёсах, i за воднай перашкодай, i ў лясах, i 1 Косич M.H. О постройках белорусского крестьянина Черниговской губернии Мглинского уезда с. Росухи, д. Бородинки и Амелькина хутора // Живая старина Спб., 1906. № 1. С.55. 2 Расторіуев П.А. Словарь народных говоров Западной Брянщины. Мн.. 1973. С.83. 3 Толстая С.М. Полесский народный календарь. Материалы к этнодиалектному словарю: Р-Я И Славянский и балканский фольклор. М.: Индрик, 1995. С.258. 4 Виноградова Л.Н. Мифологический аспект полесской русальной" традиции // Славянский и балканский фольклор. Духовная культура Полесья на общеславянском фоне. М.: Наука. 1986. C.88-I
Дадатковыя словы
зявай, зяўляецца
3 👁