Старонка 202
◀ / 386 ▶
МАРЦЫКЛЕТ м. 1. Матацыкл. Нядаўно ўнуку марцыклет купілі, дык усё ні наездзіцца. Лясное Кап. 2. Веласіпед. Гэта яны з малін на марцыклетах едуць. Ст. Капыль Кап. МАРЦЫПАЛЫ, МАРЦЫПАНЫ толькі мн. 1. Каравай. Як на вясельі марцыпаны дзялілі, дык лажылі, хто колькі мог, грошай. Ст. Капыль Кап. Вяселле цяпер не такое, усё забылі, адны марцыпалы засталіся. Ст. Гута Кап. 2. Грошы, падараваныя маладым у час вяселля. Ён забраў марцыпаны, кінуў маладую і з'ехаў. Леткаўшчына Кап. МАРЫНАРКА ж. 1. Пінжак. Даў бацько грошай, каб купіць марынарку. Морач Кл. 2. Пінжак асобага крою, вельмі адкрыты спераду. Марынарка раскладзіста, а пінжак пад горло. Морач Кл. 3. Верхняе адзенне накшталт паліто. У нас жанчына была, зімой і летам марынарку насіла. Лясное Кап. МАСЛЁНКА, МАСЛЯНКА ж. 1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Маслёнка ў жаркую пагоду лепш за малако. Суцін Пух. Маслянку свіням аддаём. Грыцавічы Кл. 2. Маслабойка. Памый маслёнку гарачай вадой і добра высушы. Карытна Ас. МАСЦІЦЬ незак. 1. Рабіць дарогу, брукаваць. Трэба масціць дарогу далей, за Тальку. Суцін Пух. 2. Старанна ўкладваць. Сало масцілі раней у куб'ёлкі. Быстрыца Кап. МАТКА ж. 1. Маці. Мой Шура кажа матка і мама, а крёсную называюць мамка. Пагарэлае Ас. 2. Унутраны орган жанчын і самак жывёл. Пасля родаў у яе матка бальная. Таль Люб. 3. Самка пчол. Матка тонкая, доўгая, ні такая як пчолы. Грыцавічы Кл. Пчолы бяз маткі ня могуць жыць. Ванелевічы Кап. 4. Старая бульбіна, выкапаная з градкі разам з маладой. Бывае, укінеш і матку ў кош з маладой картопляю. Рэдкавічы Люб. МАХРА ж., МАХРЫ, МОХРЫ мн. 1. Ніткі, што свабодна звісаюць па краях тканіны. Зав'яжаш, бувало, хустку з махрой ды і пойдзеш на вячоркі. Таль Люб. Як маладая замуж ідзе, дык маладому красівы пояс з махрамі ткала. Пояс тканы, махры рабілі на канцах. Горкі Сл. Махрэ мы чапляем к настольнікам. Чудзін Ганц. Мохры на скацерце з нітак. Таль Люб. 2. Тонкія бакавыя карэньчыкі ў выглядзе нітачак на моркве. На кожнай моркаўцы есь мохра. Таль Люб. От махрыста моркаў, адны махры. Чудзін Ганц. МАЦЁРА ж. 1. Свойская і дзікая паросная ці з вывадкам свіння. Мацёра ўся ў гразі, і парасята такія самыя бегаюць. Танежыцы Сл. 2. Старая бульба, выкапаная разам з маладой. Мацёра – бульба нікуды нігодна: у ёй нема ні соку, ні бялкоў. Турок Люб. МАЧАНКА ж. 1. Страва з сала, мяса і кілбасы, падкалочаная мукой. Мачанку паткалочваюць мукою пеклёванаю, таму яе яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 386 ▶