называюць паткалотка. 2. Яечня з мукой. Два яйцы, ложку мукі, малака і з салам – такая яешня атрымаецца – мачанка. Горкі Сл.
МАЧАХА, МАЧЫХА, МАЧЧЫХА, МАЧЭХА ж. 1. Няродная маці. Мачаха – гэто табе нероднамаці. Па галоўцы не пагладзіць. Чыжэвічы Саліг. Якая праява, то яе і завуць мачыхай. Ванелевічы Кап. Маччахай яна была не сваім дзецям. Хідра Пух. У яго няроднамаці, а мачэха. Таль Люб. 2. Старая бульбіна, выкапаная разам з маладой. Выбірай акуратненько, не кідай у кош мачах. Чыжэвічы Саліг. Маладые пазбіраеш, а мачэха астаецца. Бальшанство мачэх гніюць на полі. Таль Люб.
МАЧЫЦЬ незак. Рабіць мокрым, вільготным. Дож мачыў, дык ягады вялікія раслі. Амговічы Ас. 2. Намочваць насенне перад пасевам. Я ўчора мачыла гуркі, а сягоння ўжэ прараслі. Амговічы Ас. Спачатку мачыць трэба насенне, а тады садзіць. Гольчыцы Сл. 3. Намочваць, рыхтаваць да ежы (грыбы, фасолю, журавіны і інш.). Грыбы ў нас соляць, сушаць, мочаць, вараць, смажаць, марынуюць. Рэдкавічы Люб. Мочам яблыкі ў дзераўляных дзежачках. Ванелевічы Кап.
МАШЫНА ж. 1. Грузавы аўтамабіль. Дайце машыну: трэбо дроў прывёзці. Таль Люб. 2. Швейная машына. Есь усякія ігокі: машынова, што да машыны. Бываюць розныя пад нумярамі, як і ніткі. Таль Люб.
МАШЫНКА ж. 1. Запальнічка. У маладых есь купленыя машынкі, то імі прыкурваюць папяросы. Таль Люб. У нас большасць машынкамі агонь запальваюць. Карытна Ас. 2. Металічная засцёжка, кнопка. Тыя разы на кнопі казалі машынкі. Рожан Саліг. Ушый машынку ў рубашку. Колкі Кл. 3. Частка лямпы. Закруці машынку ў лямпі, бо газа разальецца. Колкі Кл. У машынцы кнот знаходзіцца. Суцін Пух.
МЕЛКІ прым. 1. Дробны. Мелкае галье спальваюць. Рэчань Люб. 2. Від драўніны. У адным лёсе есь лёс, дзе рознаслоў бувае. Мелкі слой – сама лепшы, а больша слаёў – слабы мацер'ял. Рэчань Люб.
МЕСЯЦ, МЕСЯЦ м. 1. Планета. Пад поўня месяц круглы. Рожан Саліг. Усю ноч свяціў месяц. Чудзін Ганц. 2. Дванаццатая частка года. Раней называлі месяцы па-руску, цяпер ужо па-беларуску. Рожан Саліг. Мой сын пайшоў на цэлы месяц вучыцца. Ванелевічы Кап. 3. Назва танца. У той час танцавалі розныя танцы: густэф, месяц, сербіянку. Месяц рухавы танец. Месяц таксама танцуем у пары. Пясочнае Кап.
МЕШАЛКА, МЕШАЛКА ж. 1. Прылада для размешвання чаго-небудзь. Мешалку просто з дошчачкі робяць. Труханавічы Кап. Мешалка ў ажагу павінна стаяць, як і вілкі, чапляя. Капацэвічы Саліг. 2. Пра нязграбнага, некультурнага чалавека. Мешалка ты неабрабляная. Карытна Ас.
МІСА ж. 1. Таз. Міса бальшушча, а тазік з ручкамі. Ванелевічы Кап. 2. Вялікая міска. Нарабіласа, то і місу капусты з'ела. Ванелевічы Кап.
79 👁